ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Доказ у гэтым вершы будуецца не па звычайных законах лагічных анерацый. Тут М. Багдановіч карыстаецца сродкамі мастацкага параўнання. У гэтай якасці выступав вобраз з яго асацыяцыямі. Як лагічнае паняцце ён не вы-трымлівае крытыкі — знічка — і раптам унутры холодная, але як псіхалагічная характарыстыка Сальеры — гэта вель-мі дакладна: музыкант — бліскучы, але эмацыянальна ха-лодны. I ўсё ж мы не зауважаем гэтых «недакладнасцей», калі чытаем верш упершыню, бо знаходзімся ў палоне свое-асаблівай логікі паэзіі, яе тонка і дакладна выяўленых псіхалагічных сувязей.

 

Багдановіч у вершы «Ліст...» спрабуе даказаць, што Сальеры не мог атруціць Моцарта. Думка сама па сабе глы-бокая, заснаваная на агульнай канцэпцыі паэта аб суадно-сінах мастацтва і жыцця. Няцяжка заўважыць, аднак, што паэт хутчэй апелюе да нашага пачуцця, чым да бездакорна-га лагічнага суджэння:

Няўжо ж душы жывой маглі бы зыкі спева

У Сальеры не змяніць, калі змянілі дрэва?

Не! Працай гэтаю сябе ён развіваў.

Сальеры — верны раб, каторы не схаваў

Свой талент у зямлю. Хай судны час настане,—

Спакойна Музе ён і проста ў вочы гляне,

I будзе за любоў да здольнасці сваёй

Апраўдан Музаю і ўласнаю душой.

(I, 221)

У вершы «Ліст...» прама не сказана аб тым, што Саль-ры не забіў. Багдановіч спрабуе і тут, і ў іншых выпадках е выкласці думку, а выклікаць яе. Вось чаму нават у філа-офскіх вершах паэта мала таго, што называецца «здаровым

ыццёвым сэнсам»,— чыстай філасофіі. Своеасаблівым прыкладам да сказанага з'яўляецца верш Багдановіча «Д. Д. Дзябольскаму». Вядома, амаль кожны ерш паэта мае ў сабе элементы гэтай «нелагічнай» логікі аэзіі, так што выбар можа быць даволі шырокі. Аднак ерш «Д. Д. Дзябольскаму» адпавядае адначасова многім анцэптуальным момантам гэтай працы, і іменна таму пра-ануем увазе чытача яго першыя строфы:

Быць можа, пуціна жыцця

Лягла пярсцёнкам, друг,

I я ў краіне забыцця

Не раз раджаўся, як дзіця,

Прайшоўшы поўны круг.

Быць можа, я не скончу жыць,

Бо ў ім няма канцоў.

Зноў шлях знаёмы пабяжыць,

I ўсё, што мозг здалеў забыць,

Перажыву я зноў.

(I, 201)

 

Не, жыццё не паўторыцца, падказвае «здаровы сэнс». іруючыся ім, можна было б заўважыць, што Багдановіч ут толькі паўтарае прымхі старажытнай індыйскай філасо-фіі. Аднак для яго гэта толькі мастацкі прыём. Хіба не ад-вечная чалавечая любоў і прага да жыцця хвалявалі душу паэта? I смутак, і прадчуванне расстання са светам, і светлая мара аб спатканні — мара і вера ў несустрэтае шчасце...:

Быць мо, ў прасторы беза дна

Увесь час мой круг ляціць,

I ўся навіна та адна,

Што ў іншым месцы пуціна

Мо інакш заблішчыць.

(I, 201)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 [61] 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73