ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Адна з кніг пра паэта — «Загадка Багдановіча» Стральцова — цікавы вопыт мастацкага ўзнаўлення ча-авечай асобы паэта па тых рэфлексіях на з'явы жыцця, кія знайшлі ўвасабленне ў яго вершах. Задача вельмі ары-інальная, пастаўленая, думаецца, у сувязі з тым, што пра "агдановіча мы ведаем далека не ўсё: не хапае матэрыялаў іяграфіі, рукапісаў, мемуарных звестак.

У тых здагадках, якія выказвае М. Стральцоў, многа сацыятыўна сканструяванага і спрэчнага, аднак нельга не аўважыць, што даследчык глядзіць на жыццё паэта праз прызму яго вершаў, і гэта надзвычай цікава. I, трэба ска-заць, пачуцці і думкі Багдановіча, «засушаныя на паперы», ік сказаў сам паэт пра свой першы зборнік «Вянок», аказа-|іся вельмі жыццяздольнымі. Чалавечая постаць паэта ў акружэнні многіх, часам вельмі сумных рэалій паўсядзённа-*а быту праглянула скрозь радкі вершаў, так старанна ад-шліфаваных, пазбаўленых неістотнага.

«Работа ішла вяла,— чытаем у М. Стральцова.— Самае непрыемнае было тое, што ён не быў упэўнены, ці трэба папраўляць. Цяжка было вечарам. Сагнуты, змораны цень альеры ўставаў ад дзвярэй, соўгаўся па сцяне. Шыпела аза ў лямпе. Нязвыкла пуста і яснотна рабілася ў галаве. н баяўся, што не вытрывае і закрычыць. Цень Сальеры атойваўся ў куце. Колькі цяпер часу? Час сеяўся праз па-кой, як вада праз сіта. Думкі разбягаліся, ірваліся, як сатле-лая нітка. «Дык няхай жа, няхай сабе рвецца мне жыццё, як сагніўшая ніць». Хто гэта напісаў? Ён? Добра гэта ці дрэн-на? Калі дрэнна, дык можна яшчэ паправіць, яшчэ можна, можна... так...» 2

Мы прывялі гэты ўрывак для таго, каб праілюстраваць думку, што верш нават такога праграмнага, філасофскага плана, як «Ліст...» Багдановіча, дзе вырашаюцца пытанні эмацыянальнага і рацыянальнага пачаткаў у паэзіі, не вы-чэрпваецца лагічным у ім, а захоўвае перш за ўсё вобразныя асацыяцыі і пачуццёвы вопыт.

Адзначыўшы гэту рысу ў вершах філасофскага складу, Йіто характэрна для паэзіі наогул, звернемся цяпер да рацыянальнага, якое ўваходзіць у сферу ўласна лагічнага. Верш «Ліст...» шырока вядомы беларускаму чытачу, таму не будзем прыводзіць яго поўнасцю, абмяжуемся толькі на-ступнымі радкамі, у якіх Багдановіч даводзіць, што розум і праца не шкодзяць натхненню:

Сальеры ў творчасці усё хацеў паняць,

Ва ўсім упэўніцца, усё абмеркаваць,

Абдумаць спосабы, і матар'ял, і мэту

I горача любіў сваю свядомасць гэту.

У творчасці яго раптоўнага няма:

Аснова да яе — спакойная дума. Але, але...

Аднак, што шкодзіць тут натхненню?

Прыемнае дае Сальеры уражэнне.

Падобны знічцы ён: у іскрах над зямлёй

Яна ўзразае змрок лукою залатой,

Гарыць, бліскучая, ўся у агню нясецца,

А ў глыбіні сваёй халоднай астаецца.

(I, 220—221)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 [60] 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73