ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Максім Багдановіч добра бачыў факты прыгнёту не толькі сацыяльнага, але і нацыянальнага, і не толькі ў тым, што мужык не меў хлеба, але і ў тым, што беларус — інтэлі-гент, чыноўнік, рабочы — не меў сваёй мовы і літаратуры. Успомнім, з якой горыччу пісаў ён у артыкуле «Голас з Беларуси» аб тым, штб страчвае беларускі народ разам з мо-вай: «Пазбаўляючы школу беларускай мовы, мы вядзём да растраты вынікаў вялікай, многавекавой духоўнай працы цэлага народу, збіваем думку дзіцяці з прывычных псіхала-гічных сцяжынак і груба ўрэзваем яго душэўны свет» (II, 374). Весці ж гэту барацьбу за захаванне і развіццё духоў-най культуры народа мог толькі чалавек, які быў цесна звя-заны з яго жыццём, да таго ж з шырокім светапоглядам і ведамі.

Беларускі народ меў у асобе Багдановіча выдатнага пісь-менніка-грамадзяніна і высокага майстра, чулага як да свай-го, так і да чужога грамадскага лёсу і паэтычнага слова. Аб гэтым сведчыць яго філасофская лірыка, у якой далягляды светапогляду паэта і асаблівасці яго светаадчування высту-паюць асабліва яскрава.

 

ЭСТЭТЫЧНАЯ СУТНАСЦЬ ФІЛАСОФСКАЙ ЛІРЫКІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА

 

Між іншым у творах многіх паэтаў, у тым ліку і ў боль-шасці вершаў М. Багдановіча, ідэі і думкі, выкладзеныя ў вобразнай, сціслай, часцей за ўсё афарыстычнай форме, не ітолькі не выяўляюць цэласнай сістэмы светаўяўлення, але часта і філасофскай арыгінальнасці ідэй. Гэта, аднак, не I зніжае эстэтычнай каштоўнасці яго твораў, бо паэзія — са-мастойная сфера свядомасці, яе нельга змешваць з філасо-фіяй, хоць і тая, і другая маюць адзін і той жа змест. Думку гэту, як вядома, горача і паслядоўна адстайваў В. Р. Бя-лінскі

Сучасныя даследчыкі філасофскай лірыкі ўказваюць на неабходнасць дыферэнцыяцыі яе праблемна-змястоўных ме-жаў (Л. Шчамялёва, У. Салаўёў, М. Яромін). Выяўленне толькі змястоўнага боку філасофскай лірыкі часцей за ўсё аказваецца недастатковым для таго, каб вызначыць яе эстэ-тычную сутнасць (прынамсі, на гэта ўказваў у свой час М. Багдановіч).

Паэзія — вышэйшая арганізацыя мовы, але тое, што часам з'яўляецца з-пад пяра майстра, на першы погляд не выходзіць за межы той мовы, якую мы ўжываем, і таму толькі спецыяльнае даследаванне выяўляе пэўныя элементы рацыянальнага і эмацыянальнага пачаткаў і ў самой мове паэтычнага твора.

Перавага рацыянальнага пачатку ў паэтычным мысленні, як правіла, выяўляецца ў перавазе абагульнена-паняційных узораў над канкрэтна-пачуццёвымі. Філасофская лірыка як жанр толькі таму і існуе, што прадметам паэтычнага адлю-стравання бярэ перш за ўсё не апісанне непасрэдна ўспры-маемага, адчутага, а глыбокае асэнсаванне раней успрыня-тага, перажытага асобным індывідуумам або цэлым грэ-мадствам. Інакш кажучы,— усведамленне эстэтычнага і філагенетычнага вопыту. Падобнае асэнсаванне прыводзіць да перавагі лагічнага пачатку над пачуццёвым, а гэта самым непасрэдным чынам уздзейнічае на характар мастацкіх прыёмаў, і ў першую чаргу на метафарычнасць паэтычнай мовы. Мова філасофскай лірыкі ў параўнанні з той, якая выражае непасрэдную эмацыянальнасць, часта набывае не-звычайную смеласць, здзіўляе нечаканасцю супастаўленняў, што зараз мы называем умоўна асацыятыўнай вобразнасцю. Паэзія, як вядома, карыстаецца сродкамі выразнасці, якія створаны на аснове натуральнай мовы, і нам важна вызна-чыць іх рацыянальную і эмацыянальную змястоўнасць для разумения твора і мастацкага мыслення паэта.

Паэтычная думка не з'яўляецца цалкам адэкватнай або раўназначнай ні зместу, які нясуць словы тэксту, ні тым больш лагічнаму суджэнню, адцягненаму і рацыяналістыч-наму. Іменна таму пры вызначэнні філасафічнасці лірыкі неабходна перш за ўсё звярнуиь увагу на вызначэнне функ-цыі, якую нясе паэтычная думка і іншыя элементы лагічна-га ў структуры верша.

Спосаб мастацкага мыслення, як відаць, шырэй за паня-ційны і ахоплівае значна большую колькасць пачуццёвай інфармацыі, бо аперыруе мноствам разнародных прыкмет і асацыяцый. недапушчальным у звычайным лагічным мысленні. Вось чаму, на нашу думку, адсутнасць арыпналь-насці філасофскай думкі яшчэ не з'яўляецца недахопам лі-рыкі наогул, у тым ліку і філасофскай.

Думкі і ідэі М. Багдановіча, якія знаходзім у яго вершах, калі ісці за іх рацыянальнай логікай,— глыбокія і цікавыя, яны адпавядаюць узроўню філасофскага светаразумення свайго часу, але не болей. I ўсё ж іменна гэтыя яго вершы, ? увасобленымі ў іх востра рэфлексіўным мысленнем і выразай самасвядомасцю, выклікаюць заусёдную цікавасць чытача.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 [59] 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73