ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Так апісана смерць героя. Вельмі апасродкаваная, аса-цыятыўная сувязь слоў і вобразаў.

А. В. Луначарскі дае такі адказ на пытанне, што адыгры-вае ролю паняццяў у мастацкім мысленні: «Паняцце і эмо-цыя — гэта і ёсць два бакі гукавой сігналізацыі, з якіх гіста-рычна развіваюцца славесная і музычная мовы» 25. Сучас-ная навука развіла гэту думку дзякуючы даследаванням не столькі літаратуразнаўцаў, колькі псіхолагаў і моваведаў і выявіла асаблівую ролю мастацкіх эмоцый у творчасці як зыходнага матэрыялу для асэнсавання і сістэматызацыі розных бакоў грамадскага вопыту — адпаведна вопыту фак-таў і вопыту адносін, адкуль і вынікае іх гнасеалагічная каш-тоўнасць. У сваю чаргу трэба сказаць, што без мастацкай эмоцыі, увасобленай у складанай структуры ўзаемазвязаных элементаў паэзіі —слоў, вобразаў, метра, гукапісу і г. д.,— немагчымы і філасофская лірыка, і нават так званая «наву-ковая паэзія». Адсюль вынікае: тое, што мы называем гума-ністычным уздзеяннем і грамадскім значэннем паэзіі, рэалі-зуецца праз сістэму яе сродкаў; пры гэтым розніца ў асабістым, «прыродным» вопыце чытача і паэта, аб якой ужо гаварылася вышэй, не ставіць перад майстрам такой цяжкой, складанай задачы, як розніца ў культурна-мастац-кім вопыце. Як своеасаблівае праяўленне гэтай розніцы ў суадносінах рацыянальнага і эмацыянальнага можна пры-весці наступны феномен развіцця эстэтычнага ідэалу і, вя-дома, эстэтычнага ўспрымання: часам народ адкрывае сваіх нацыянальных паэтаў значна пазней, чым мог бы. Гангора, напрыклад, прыйшоў да іспанцаў праз тры стагоддзі, пасля Гарсія Лоркі і Хорхэ Гільена, якія «прывучылі» чытача да вобразнасці Гангоры праз пераасэнсаванне яе ў сваіх вершах. А да таго часу нават і адукаваная публіка карысталася тэрмінам «гангарызм», які, як тады здавалася, сведчыў аб недахопах паэзіі Гангоры, а не аб недастатковым мастацкім вопыце чытачоў.

Усё гэта добра разумеў Багдановіч. Ведаючы пра непад-рыхтаванасць беларускага тагачаснага чытача, паэт «такса-ма дбаў аб развіцці верша і даў колькі «нанізак» іх (цык-лаў) новых або па тэмах, або па форме.   Сюды   належаць вершы, напісаныя накшталт народных песняў або ў стара-французскіх формах, далей вершы аб старой Беларусі і дзе-што іншае» (II, 130).

М. Багдановіч клапаціўся аб развіцці паэзіі ў двух на-прамках, бо калі прыстасоўвацца толькі да малапісьмен-нага чытача, то паэзіі спагрэбіліся б дзесяцігоддзі, а можа, і стагоддзі, каб стаць упоравень з дасягненнямі сусветнай літаратуры. А гэта ў першую чаргу адбілася б на культурным узроўні самога народа.

У гісторыі сусветнай літаратуры розных народаў можна знайсці прыклады, калі з прыходам вялікага мастака паэзія пачынала развівацца інтэнсіўна, кампенсуючы доўгія гады заняпаду. Ёсць прыклады і таго, што перадавая грамадская думка станавілася для паэта асабістай, як гэта назіраецца ў паэзіі М. А. Някрасава. Гэта адбілася і ў метра-рытміч-ным рэпертуары паэта, што асабліва прыкметна пры параў-нанні з вершам А. С. Пушкіна, традыцыі якога Някрасаў наследаваў і развіваў. Паэтыка грамадзянскай лірыкі Пуш-кіна звязана фармальна з традыцыйнай класічнай паэзіяй, у слоўніку яе значная колькасць стараславянізмаў або слоў лацінскага ці грэчаскага паходжання, а часам і вядомых са старажытнай літаратуры вобразаў, сімвалаў, у тым ліку біб-лейскіх. Памеры ў грамадзянскай лірыцы Пушкіна за рэдкім выключэннем класічныя, у той час як Някрасаў часта пры-бягаў і да народнай паэзіі, і да сваіх асабістых метра-рыт-мічных варыяцый, якія ў паэзіі раней не сустракаліся . Аўтарскае «я» ў вершах Някрасава сустракаецца з той жа неабходнасцю, з якой яно прысутнічае ў інтымнай лірыцы. Аднак гэта не было агульнай тэндэнцыяй у тагачаснай паэзіі, бо А. Фет, скажам, яе не падзяляў. У беларускай паэзіі асабістай тэмай стала тэма прыгнечанага мужыка ў паэзіі Ф. Багушэвіча, а затым Я. Купалы і Я. Коласа.

У паэзіі М. Багдановіча назіраецца еднасць эстэтычнай думкі і паэтычнай практыкі. Грамадская тэндэнцыя, якая знайшла сваіх трыбунаў у асобе Купалы і Коласа, выразна праявілася ў творчасці Багдановіча. Яго стылістычныя і фармальныя пошукі (з аднаго боку, у народнай творчасці, а з другога — у культурнай спадчыне сусветнай літаратуры) не былі ні забаўкай, ні спробай адцягнуць увагу чытача ад цяжкой рэчаіснасці і галоўных грамадскіх праблем.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 [58] 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73