ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Прыкметная сувязь гэтых слоў на ўзроўні гукапісу стварае самастойную сферу ўнутры кампазіцыі твора. А гэта ў рэшце рэшт дасягаецца пры дапамозе элементаў знешняй структуры верша.

Даследуючы варыянты верша «Слуцкія ткачыхі», А. Клышка заўважыў у першым з іх (у параўнанні з дру-гім) надзвычай арганічную бінарную арганізацыю ўсіх эле-ментаў верша. У аснове сэнсавай апоры гэтай арганізацыі ляжыць у дадзеным выпадку супрацьстаўленне «свайго» і «чужога». «Тут адразу адчуваеш,— сцвярджае даслед-чык,— як уваходзіш у напружанае эмацыянальнае поле паэзіі, дзе дзейнічаюць свае сілы прыцягнення і адштурхоў-вання. Размежаванне «роднага» і «чужога», якое выступіла з першых радкоў, пройдзе далей праз увесь верш, арганізуе ўсю будову, расстаноўку сэнсава-эмацыянальных, рытміч-ных «сіл», апораў твора» 21.

Заканамернасці, выяўленыя А. Клышкам пры аналізе структуры разглядаемага верша, па сутнасці ахопліваюць толькі частку тых разнастайных сувязей і асацыяцый, якія ўзнікаюць у працэсе эстэтычнага ўспрымання (у тым ліку і самарэфлексіі паэта, якая выявілася ў перапрацоўцы свайго твора). «Логіка аналізу,— адзначае Клышка,— кідае свой водсвет на верш, яна сама як бы ў першую чаргу шукае свае «аналітычнай» логікі твора. Але як далека ад той «ла-гічнай высновы» верша да жывой плыні паэтычнай думкі, якая вызвоньвае ў радках і цалкам захоплівае цябе, і твор не проста чытаецца, а як бы сам нараджаецца ў табе» 22. Надзвычай характэрная заўвага!

Яшчэ А. В. Луначарскі выказаў думку, што чалавеку разам са звычайным, паняційным уласціва і асаблівае, не-паняційнае мысленне. Ён даследаваў гэта на матэрыяле музыку дзе такі непаняційны характар мыслення, на яго думку, найбольш відавочны. Луначарскі сцвярджаў, што ў музыцы ёсць своеасаблівая логіка — не менш абавязковая, чым у мысленні паняційным, але ўсё ж іншая. Ва ўсякім выпадку ў эстэтычным успрыманні нават і музычнага твора ёсць элементы рацыянальнага, якія пры пэўнай дасведчанас-ці могуць дастаткова выразна праяўляцца ў ацэнцы або суджэнні. Прыклад таму — музычная крытыка. Як відаць, на ўзроўні навуковага мыслення нашага часу нельга выдзеліць непаняційнае мысленне з таго, што азначаецца звычай-на як вобразнае.

Цікавую спробу ахарактарызаваць вобраз вытворны, г. зн. той, які выклікаюць словы звыш свайго паняційнага або інфармацыйнага аб ему, знаходзім у С. Ясеніна ў арты-куле «Быт і мастацтва» (1921). «Вобраз ангелічны, або рынаходніцкі, з'яўляецца ўвасабленнем руху або з'явы, так-сама як і прадмета, у плоці слова. На пачуцці гэтага вобра-за пабудавана ўсё тэхнічнае прадметнае вынаходнщтва, а ^таксама і эмацыянальнае (курсіў наш.— А. К.). Вобраз прадметнага ангелізму: дыван-самалёт і аэраплан, пяро жар-птушкі і электрычнасць, сані-самакаты і аўтамабіль. На вобразе эмацыянальнага ангелізму грунтуюцца найменні нябачанага і імматэрыяльнага, калі яны, толькі яшчэ прад-чуваемыя, апранаюцца ўжо у вопратку імя, напрыклад, па-чуццё ўяўнай краіны «Інонія», пачуццё нябачнага і невядомага прыходу, як, напрыклад, «госць цудоуны»   .

Паходжанне вобраза С. Ясенін звязвае з канкрэтнымі бытавымі прадметамі і з'явамі. Аднак характар гэтай сувязі абумоўлены як рацыянальным (падабенства па колеру або прызначэнню — дыван-самалёт і аэраплан), так і эмацыя-нальным (па гукавой асацыяцыі — Інонія або ўяўленню — госць цудоўны) пачаткам.

Пры эстэтычным успрыманні паэзіі назіраецца характэрная з'ява, у якой звычайны паняційны сэнс слоў перастае ўспрымацца, бо яго выцясняе вобраз, часам вельмі далёкі ў сваёй рэальнай першааснове ад паняційнага. Часта ён выступав не акрэслена, а толькі ўгадваецца. Напрыклад, у М. Багдановіча:

У чарцы цёмнай і глыбокай

Плешча, пеніцца віно,

Хмелем светлым і халодным

Калыхаецца яно.

(I, 36)

У гэтай лаканічнай і строга арганізаванай страфе Багда-новіч даў паэтычны малюнак возера. У «Песні пра князя Ізяслава Полацкага» чытаем:

Ураніў самотна з цела

Ён душу ўдалую

Цераз пацерку на шыі,

Цераз залатую.

(I, 192)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 [57] 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73