ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

У першым жа варыянце гукі і словы дыхаюць вольна, страфе ўласціва песеннае поўнагалоссе, што падтрымліваец-ца і граматычна класічнай будовай яе ў адным сказе.

Думаецца, што пры такім разглядзе значэнне элементаў знешняй структуры ў эстэтычным успрыманні верша не пе-рабольшваецца. Услед за М. Багдановічам мы падзяляем думку, што «няма такіх мастацкіх сродкаў, якія былі б заўсёды прыдатнымі і заўсёды добрымі» (II, 142—143), аб чым сведчыць і другая рэдакцыя «Слуцкіх ткачых». Акрамя таго, у большасці даследаванняў па вершаскладанню (у пра-цах М. Чарнышэўскага, А. Белага, Б. Тамашэўскага, Ю. Тынянава і пазнейшых літаратуразнаўцаў — Л. Ціма-феева, Ю. Лотмана і інш.) вобразныя сродкі разглядаюцца як значымыя не гіпатэтычна і не толькі ў межах выказанага сэнсу, але і ў іерархічнай узаемасувязі ўсіх элементау цэлас-най структуры 20.

У прыведзеных вышэй радках першай страфы другой рэдакцыі слова «ім», ужытае паэтам двойчы, з пункту погляду вершаванай структуры з яе абавязковай мэтазгод-насцю ўсіх элементаў, можа разглядацца як неабавязковае. Слова гэта хоць і нясе самастойную рытмічную нагрузку, але не мае значымай функцыі ў вершы. Зусім іншае назі-раем у першым варыянце верша «Слуцкія ткачыхі»:

Ад родных ніў, ад роднай хаты

У панскі двор дзеля красы

Яны, бяздольныя, узяты

Ткаць залатыя паясы.

(I. 69)

Прынцып сэнсавай і гукавой арганізацыі гэтага радка падтрыманы ўнутраным чаргаваннем націскнога «о» ў трэ-цім радку:

Яны, бяздольныя, узяты.

Паўторы слоў і гукаў і ўнутраная рыфма, якая іх пад-трымлівае, з'яўляюцца моўнымі сродкамі эмацыянальнага і псіхалагічнага ўздзеяння. Падкрэслім тут таксама знешне адчувальную, сэнсава значымую сувязь сінтагмаў па верты-калі, заснаваную на падабенстве рытма-гукавых характа-рыстык:

Ад роднай хаты

бяздольныя, узяты.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 [56] 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73