ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Ім не пабачыць роднай хаты,

Не ўчуць ім дзетак галасы.

Яны у панскі двор узяты

Ткаць залатыя паясы.

I цягам доўгія часіны,

Аб шчасці ўжо забыўшы сны,

Свае шырокія тканіны

На лад персідскі ткуць яны.

А за сцяной шляхі у поле,

Шуміць чарэмха ля акна,—

I думкі мкнуцца мімаволі

Туды, дзе расцвіла вясна.

Там так вясёла і прыгожа:

Зіяюць срэбрам ручайкі,

I у зялёных хвалях збожжа

Закрасавалі васількі.

Там шчыры бор шуміць сувора...

Ты тчэш, бязвольная рука,

Заміж персідскага ўзора,

Цвяток радзімы васілька.

(I, 70)

Гэта рэдакцыя верша «Слуцкія ткачыхі» сведчыць аб намаганнях Багдановіча знайсці сродкі, якія б адпавядалі задачы найбольш яскрава паказаць свае адносіны да сацы-яльнага факта прыгнечання, падкрэсліць гаротнае стано-вішча беларускіх ткачых, Першы, агульнавядомы варыянт у гэтым сэнсе не задавальняў паэта. Другі ж варыянт уступав першаму эстэтычнай каштоўнасцю элементаў знешняга выказвання. Першая страфа другога варыянта некалькі дэфармавана з боку граматычнай мэтазгоднасці: з-за адна-часовага ўжывання фактычна ў адным сказе суб'екта і аб'ек-та дзеяння («Ім не пабачыць роднай хаты — яны у панскі двор узяты»). Складовыя гукі і словы другога радка («не ўчуць ім дзетак галасы») не адпавядаюць памеру верша. Па гэтай прычыне слова «пачуць» дэфармуецца ва «ўчуць» ці «в'чуць». Другое «ім» ужыта без усякай інфармацыйнай, сэнсавай неабходнасці. Акрамя таго, у сказе з'яўляецца не-апраўданая інверсія.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 [55] 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73