ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

У сувязі са сказаным варта ўспомніць, што Багдановіч напісаў свой верш «Усплывае грамада сіфонафора» пасля таго, як быў напісаны ім артыкул пра біёлага-публіцыста Д. Ножына, удзельніка рэвалюцыйнага руху 60-х гадоў у Расіі. У гэтым артыкуле знаходзім той жа вобраз, што і ў вершы, аднак тут ён успрымаецца не так агульна, нара-джае больш абмежаванае кола асацыяцый, выступаючы толькі ў якасці параўнання.

Лаканічнымі сродкамі лірычнага верша Багдановіч ка-рыстаецца з мэтай сканцэнтраваць увагу чытача на важнай сацыяльнай думцы — давесці факт пачварнасці капіталі-стычнага падзелу працы да свядомасці чытача, раскрыць перад ім свой пачуццёвы вопыт і вопыт, набыты ў выніку знаёмства з працамі Д. Ножына. Відавочна, што думка, увасобленая ў кожным мастацкім творы, знаходзіцца ў залежнасці ад самой формы ўвасаблення, ад яе экспрэсіўных сродкаў. На гэта звярнуў некалі ўвагу Д. Аўсяніка-Кулі-коўскі: «Адзін і той жа змест думак, пачуццяў, настрояў, увасобленых у вобразах, можа быць апрацаваны або эпічна, або драматычна,— і гэта, відаць, пытанне формы. Але калі ён становіцца аб'ектам лірычнай творчасці, тады мы маем справу не з новай формай, а з нечым такім, што прынцыпо-ва і псіхалагічна адрозніваецца ад гэтых дзвюх форм: сюды ўжо ўваходзіць нейкая асобная «стружына» творчасці, якую нельга змешваць з іншымі «спружынамі», таму што занадта моцна і ўладарна яна дае адчуць сябе — як асобны род эмо-цый» 15 (курсіў наш.— А. К.).

На практыцы ж аказваецца, што гэты «асобны род эмо-цый» ужываецца і ў эпічных, і ў публіцыстычных творах. У паэме, напрыклад, у параўнанні з лірычным вершам ён патрабуе іншай сістэмы арганізацыі рытму, паўтораў, рухо-мых і сталых эпітэтаў, акрэсленых псіхафізічным прамежкам часу, у якім з неабходнасцю ўжываюцца сродкі, каб не толькі захапіць чытача,   але і забяспечыць   устойлівасць арганічнасць яго перажыванняў, што выклікаецца больш разгорнутым яе сюжэтам, колькасцю герояў, падзей і г. д.

Амерыканскі тэарэтык літаратуры Т. Полак выдзяляе рад асноўных характарыстык слоў, якімі паэты карыстаюцца як сродкамі эстэтычнага і псіхафізічнага ўздзеяння на чытача. Па-першае, гэта словы, ужытыя проста як лінгві-стычны знак, які здольны ўздзейнічаць на чытача такім чынам, што выкліканае ім уражанне можа быць больш жы-вым і яскравым і хвалюючым у тым выглядзе, у якім яно пададзена ў словах паэта, чым тое, што іменна легла у іх аснову (пэўныя жыццёвыя падзеі, здарэнні, эмоцыі і г. д.). Гэта магчыма таму, што словы ў паэтычнай мове — знакі надзвычай складаных сувязей. Простыя знакі ўтвараюць больш складаныя, якія здольны выклікаць яскравае і цэ-ласнае ўражанне. Акрамя таго, кожны знак, падобна жыццё-вым рэаліям, знаходзіцца ў пэўных часавых адносінах з іншымі знакамі. Па-другое — характарыстыкай слоў, якая дазваляе вытлумачыць прыроду вобразных сродкаў паэзіі, з'яўляецца іх здольнасць засяродзіць увагу чытача на пэў-ным паведамленні, а таксама выклікаць у ім эмоцыі самім паведамленнем.

Паводле слоў Т. Полака, сродкі, якімі карыстаюцца паэты, каб выклікаць пэўны эмацыянальны эфект у працэсе чытання, падобны па сваёй прыродзе да тых, з дапамогай якіх выклікаецца стан гіпнозу. Даследчык на аснове аналізу эпічных твораў англійскай літаратуры прыйшоў да вываду, што «паэмы маюць наогул надзвычай дасканалыя ўзоры гукаў. Яны могуць выклікаць пачуццё заспакоенасці, але толькі на пэўных прамежках фізічнага часу чытача. Увогу-ле ж у паэмах няма нечаканых змен, якія б выклікалі рап-тоўны абрыў настрою»'.

Адзначым, што заўважаныя Т. Полакам асаблівасці ха-рактэрны і для твораў Багдановіча.

У навейшых працах, дзе даследуецца прырода і значэн-не эмоцый у жыцці чалавека і грамадства, выказваецца думка, што мастацкія эмоцыі — асаблівыя ў параўнанні з абыдзённымі. Толькі вышэйшыя сацыяльныя эмоцыі з'яў-ляюцца матэрыялам мастацкага мыслення. Пры вывучэнні варыянтаў тэкстаў Багдановіча выяўляецца,   што   сам ён дбаў як аб эстэтычнай якасці сваіх твораў, так і аб іх еацы-яльнай накіраванасці. Прывядзём варыянт верша паэта «Слуцкія ткачыхі» (другая аўтарская рэдакцыя):


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 [54] 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73