ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Пры даследаванні ўласна паэтыкі гэты метад патрабуе некаторых удакладненняў, звязаных са спецыфікай паэзіі. Асабліва важна мець на ўвазе тое, што кожны асобны пункт погляду на той ці іншы мастацкі твор — гэта толькі адна з яго інтэрпрэтацый; чым глыбей выяўлена яго эстэтычная каштоўнасць, тым бліжэй падыходзіць даследчык да рас-крыцця яго змястоўнасці. Адзначым пры гэтым, што эстэтычная каштоўнасць таго ці іншага твора з цягам часу падлягае псіхалагічнай інфляцыі. Тое ж можна сказаць пра сродкі выразнасці паэтычнай мовы — у пэўнай меры гэта з'ява заканамерная. Усё гэта не адносіцца да самога твора як цэласнай знакавай сістэмы, а толькі да асобных яго ін-тэрпрэтацый, як правіла, значна адрозных паміж сабою або і зусім супрацьлеглых.

Даследчык А. Лойка ацэньвае верш-прытчу «Страцім-лебедзь» М. Багдановіча інакш чым М. Грынчык і выказвае думку, можна сказаць, супрацьлеглую той, што прыводзіла-ся вышэй. I гэта нягледзячы на тое, што Лойка меў пад рукамі той жа матэрыял, што і Грынчык. «Паэтызуючы моц і гордасць Страцім-лебедзя,— піша Лойка,— Багдановіч як бы прадчуваў блізкасць новых вялікіх падзей, якім спатрэ-бяцца вось такія мужныя натуры, як Страцім-лебедзь, самаахвярныя подзвігі ў імя жывога, у імя вечнага абнаўлен-ня. I было ў паэтызацыі гэтай легенды яшчэ і глыбінна-за-тоенае, багдановічаўска-асабістае: паэт паміраў, як Стра-цім-лебедзь, ведаючы, што не будзе патомкаў... Максі-мавых» 13.

Прыгадаем цяпер, што «Страцім-лебедзь» быў напісаны ў 1916 г., незадоўга да Вялікай Кастрычніцкай рэвалю-цыі,— у той час, калі асабістая мужнасць і самаахвярнасць у барацьбе за лепшую будучыню прыгнечанага працоўнага народа адпавядала як грамадзянскаму, так і эстэтычнаму ідэалу перадавой літаратуры. Паэт не дажыў да вялікіх падзей (твор быў напісаны ім незадоўга да смерці).

3. Бядуля, напрыклад, так выказваў свае ўражанні ад твора: «Усхваляваў маё сэрца сумны канец «Страцім-ле-бедзя». Я адчуваў, што Багдановіч інакш не мог пісаць. Без трагічнай канцоўкі знікла б ігра фарбаў гэтага цудоўнага твора, пабляднела б рамантычная героіка вобраза» м. Ціка-ва, што Бядуля, які ведаў Багдановіча асабіста, у артыкуле, прысвечаным   творчасці   паэта,   звязваў   трагічны   канец.

Сапраўдная трагедыя героя не можа выклікаць пачуцця песімізму; аб гэтым сведчыць і той факт, што сказ пра Стра-цім-лебедзя доўгі час бытаваў у народзе, раней чым быў пакладзены ў аснову твора Багдановіча. Ва ўсякім выпадку сапраўды трагічная сітуацыя можа ўзнікнуць іменна тады, калі ў творы ёсць сапраўдны герой — мужны, самаадданы барацьбіт.

Пры гэтым трэба ўлічваць, што эмоцыі, якія выклікае мастацкі твор, не адпавядаюць абыдзённым, хоць паэт і апе-эмое да жыццсвага вопыту чытача. Розніца жыццёвага Вопыту людзей, якая праяўляецца ў іх эстэтычным успры-Манні аднаго і таго ж твора пры аднолькавых абставінах, заключае ў сабе яшчэ і розніцу псіхалагічную. Адна справа. Калі верш даследуе вучоны, другая — калі паэт. 3. Бядуля Надзвычай тонка заўважыў у творы М. Багдановіча «Стра-Цім-лебедзь» іменна яго асаблівасці з боку паэтычнага Майстэрства і, думаецца, падышоў бліжэй да ісціны.

Асабісты вопыт паэта не поўнасцю супадае з вопытам чытачоў. Тым не менш паэту ўдаецца выказаць думку, якая хоць і зыходзіць з яго асабістага індывідуальнага і сацыяль. нага вопыту, аднак здольна выклікаць сугучную думку ў чытача. Мастак заўсёды імкнецца да таго, каб «ажывіць» вопыт чытача, набыты ім у жыццёвай і культурнай практы-цы, і выклікаць у яго адпаведныя эмоцыі.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 [53] 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73