ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Ацэнка верша-прытчы «Страцім-лебедзь» М. Грынчы-кам (у цэлым даволі грунтоўная, з цікавымі і слушнымі думкамі) у пэўным сэнсе з'яўляецца адвольнай. Сапраўды, цяжка ўявіць сабе, які паварот надаў бы Багдановіч вядо-маму сказаваму сюжэту, што доўгі час бытаваў, калі б меў «спелы светапогляд». Дарэчы, без канкрэтна-гістарычнага падыходу як да ідэй паэта, так і да яго фармальных пошу-каў. вызначыць «спеласць» светапогляду наогул немагчыма, тым больш што чыста філасофскія думкі ў сферы самой паэтычнай мовы часцей за ўсё губляюць сваю лагічную ад-назначнасць. Асабліва гэта датычыцца ўмоўна-вобразнай структуры фальклору, яе універсальнай абагульненасці. Як відаць, іменна вычарпальнасць закончанай сістэмы сродкаў выразнасці (якая назіраецца ў вершы-прытчы «Страцім-лебедзь») з'явілася асновай эстэтычнай ацэнкі яе М. Грын-чыкам. Асабліва цікава ў дадзеным выпадку тое, што знака-вая сістэма пэўнага віду твора і пэўнага часу была разгле-джана гэтым даследчыкам у параметрах іншай знакавай сістэмы, іншага часу.

Да твора, структура якога ў асноўных яго элементах (сюжэт, рытміка-інтанацыйная сістэма, спосабы рыфмоўкі, паўторы і іншыя сродкі выразнасці) мае вытокам фальклор-ную паэтыку, крытык, як відаць, падышоў, узяўшы ў якасці крытэрыя структурныя асаблівасці новай філасофскай паэзіі. Тут праявілася пэўная заканамернасць: многія су-часныя чытачы гэтак жа падыходзяць да аналагічных тво-раў у сваёй ацэнцы. Але адна справа — непасрэднае ўспры-манне чытача і зусім іншая — літаратуразнаўцы, перад якім стаіць задача аб'ектыўнага разгляду мастацкага твора ў канкрэтна-гістарычным кантэксце і ў сувязі з тымі функ-цыянальнымі задачамі, што вырашаліся паэтам у працэсе творчасці.

Багдановіч быў дастаткова прадбачлівым, калі гаварыў пра абмежаванасць развіцця паэзіі ў фальклорна-песенным рэчышчы.

Не зводзячы погляду Багдановіча на фальклор да яго эстэтычных і грамадскіх думак, варта заўважыць, што яго тэарэтычныя думкі арганічна ўвасобіліся ў паэтычнай твор-часці. Стоячы ля вытокаў беларускай сучаснай паэзіі, ён прадбачліва вызначыў шляхі яе развіцця. Думаецца, светапогляд паэта неабходна разглядаць не на падставе той ці іншай асобнай думкі, тым больш сфармуляванай на аснове аднаго толькі твора, а ў святле эстэтычнага ідэалу, які ў творчасці канкрэтна праяўляецца ў рацыянальных суджэн-нях аб рэчаіснасці і эмацыянальных адносінах да яе.

Усякая праблема ў гэтым сэнсе, якой бы яна ні была на першы погляд вузкай, можа быць плённа вырашана толькі тады, калі будзе пастаўлена ў сувязь з іншымі праблемамі і разгледжана як асноўная частка цэласнай сістэмы.

Зварот М. Багдановіча да фальклорных вытокаў быў іматываваны намаганнем прыцягнуць увагу грамадскасці да »неасвоенных пластоў народнага мастацтва, г разам з тым і духоўнага багацця беларускага народа. I ў гэтым Багдановіч падзяляў агульную тэндэнцыю прагрэсіўнай грамадскай думкі Беларусі разам з Я. Купалам, Я. Коласам, Цёткай.

Прытым фальклор быў ім самім эмацыянальна ўспрыня-ты і засвоены. I самае галоўнае, у ацэнцы фальклорнай спадчыны Багдановічам не было аднабаковасці, што відаць з яго разважанняў аб стане беларускай літаратуры ў артыку-ле «Забыты шлях»: «Мы можам жыўцом браць з народных песняў тыя скарбы, аб каторых была мова вышэй,— браць і ўстаўляць у свае вершы; далей мы можам вучыцца ў народа, навыкаць да яго творчаскіх падходаў. За што ж нам брацца?

Ідучы першай дарогай, мы, праўда, трохі аднавім нашу паэзію, і яна прыбярэцца крыху у народны колер (як тая паненка, што надзела ўзятую ад вясковай дзяўчыны шну-роўку). Але, як кожны бачыць, гэта не шлях да шырокага развіцця паэзіі» (II, 169).

У літаратуразнаўчых працах, прысвечаных ацэнцы твор-часці Багдановіча, можна знайсці своеасаблівае адлюстра-ванне эвалюцыі эстэтычнай думкі ў Беларусі, і ў прыватнас-ці поглядаў на рацыянальнае і эмацыянальнае ў паэзіі. Ва ўсякім разе розніца ў ацэнках аднаго і таго ж твора свед-чыць, што праблема суадносін рацыянальнага і эмацыяналь-нага ў структуры твора і варыятыўнасці ў эстэтычным успрыманні паўстае і як пытанне метадалагічнае.

Варыятыўнасць знакавай сістэмы паэтычнай мовы па-трабуе пры эстэтычнай ацэнцы твора прытрымлівацца прынцыпа гістарызму, які, будучы пакладзены ў аснову аналізу, ставіць даследчыкэ. перад неабходнасцю:

1.  разгляду з'явы ў яе развіцці;

2.  выяўлення сувязі дадзенай існасці з іншымі;

3. выкарыстання гістарычна вышэйшых форм у якасці
ключа для разумения ніжэйшых;

4. вывучэння гісторыі ў святле вопыту сучаснасці.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 [52] 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73