ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Карціна ўсюдыіснага, страшэннага зла паўстае перад вачыма. Мяжа, як і анчар у Пушкіна,— гэта толькі сімвал зла, яго знак, з дапамогай якога Багдановіч стварае карціну грандыёзную ў часе і прасторы і трагічную як у грамадскіх, так і маральна-псіхалагічных адносінах.

Кожны мастацкі твор прыходзіць да даследчыка, як і да чытача, у працэсе эстэтычнага ўспрымання, якое мае скла-даную структуру і нераўназначна ў кожным з варыянтаў. Варта, аднак, заўважыць у сувязі з гэтым, што ў эстэтыч-ным успрыманні паэзіі значную ролю адыгрывае і культурны вопыт. Ва ўсякім разе чытач суадносіць сваё ўражанне з тым, што яму ўжо вядома аб творы.

«Страцім-лебедзь» — адзін з найбольш даследаваных твораў Багдановіча. У ім перапляліся як выразныя рысы народнага сказа, так і філасофскай лірыкі. Акрамя таго, гэта праграмны твор паэта, у якім выказаны ў своеасаблівай вобразнай форме грамадзянскі ідэал асобы.

Як і многія паэтычныя творы, верш-прытча «Страцім-ебедзь», на нашу думку, не абавязкова павінен прэтэнда-аць на ўсебаковасць   адлюстравання   жыццёвых рэалій 7. ўсё ж іменна тут, дзякуючы абранай сказавай форме, шы-окай абагульненасці вобразаў і разам з тым выразнай гра-мадзянскай тэндэнцыйнасці аўтара, дасягаецца магчымасць шматзначнай варыятыўнасці ўспрымання. Звернем увагу на некаторыя факты з творчай гісторыі гэтага твора.

У раздзеле касмаганічных і культурных казак у «Бела-рускім зборніку» Е. Р. Раманава змешчаны апакрыфічны сказ «Страцім-пціца». Гэты твор цікавіць нас у дадзеным выпадку таму, што, як відаць з успамінаў 3. Бядулі 8, ён лёг у аснову верша-прытчы М. Багдановіча «Страцім-лебедзь».

«Страцім-пціца»— народная інтэрпрэтацыя біблейскага міфа, г. зн. варыянт пэўнага сюжэта, які быў пакладзены і ў аснову сюжэта вершаванага сказа Багдановіча: «Бог ве-даець, колі гето было,— строив сабе Яной кольчэг,— як затопу бог насылаў. И прйказаў Яной сабраць у кольчэг усих звярёў, усих пціц, усякую скоціну. Ну, уси собралися, а лебедзь одзін — Страцім зваўся по имению — я, каець, не пойду у кольчэг,— я спраўлюся з вадой, усю воду абплы-ву! Богатырь сильный быў. Ну и поплыў. И плаваець. Стала затопа. Некуды протчим пціцам дзевацца. А Страцім плаваець сабе. Вот тыя протчыя пціцы летали-летали, да к яму, ды на яго и понаседали. Дык покуль садзіліся на спіну, дык нічога, ну а то и на дзюбку сталі садзіцца — у яго дзюбка вялікая была. Ну, як понаседалі на дзюбку, ён носам у ва-ду — и затапіўся. С пор и перавёўся» 9.

Аднак не адзін гэты сказ навёў Багдановіча на думку выкарыстаць вядомы сюжэт і на аснове яго напісаць свой твор: «Я задумаў твор на тэму біблейскага міфа,— гаварыў паэт 3. Бядулю.— Гэту тэму мне навеяла вайна, гібель мільёнаў і мой асабісты лес».


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 [50] 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73