ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

У працэсе чытання мы яшчэ не ўсведамляем, чаму на слых   гучанне адных вершаў нам падабаецца больш, Дру-

г;х___ менш. Толькі засяродзіўшы на гэтым увагу, пачынаем

заўважаць, што ў першым радку словазлучэнне «моцна жадаюць» не зусім адпавядае сучаснай норме літаратурнай мовы, у другім — рытм раздрабняецца, таму што на гэты радок прыпадае аж сем слоў, з іх чатыры аднаскладовыя. Дэфармацыя натуральнага націску ў аднаскладовых словах, якія стаяць на метрычна слабых месцах, непазбежна. Розніца ў гучанні адразу заўважаецца пры параўнанні мет-рычных схем:

I I (!) М     I                                III      I

 

(I) 11(1) 11 (I) I       I   ll   I I I

 

У той час як у апошніх радках другой і чацвёртай строф, схемы якіх мы прывялі, слоўны націск дзе-нідзе «супраціў-ляецца» памеру (наяўнасць звышсхемных націскаў), у апошніх радках першай, трэцяй і пятай строф натуральны націск ва ўсіх выпадках супадае з метрычным пры поўнай адсутнасці звышсхемных:

Караблёў акіянскага порта II        II       I

Белапеннага сіняга мора 1 I       1 I       1

I агні партавыя Лібавы

и    и    I

 

Чытач можа i не ўяўляць сабе гэтых асаблівасцей архі-тэктонікі верша. Аднак нягледзячы на тое, што ў розных выпадках у акце пазнання і ацэнкі назіраецца розная ступень асэнсавання, сутнасць працэсу эстэтычнага ўспрыман-ня не мяняецца.

^Канчатковым вынікам успрымання літаратурнага твора з яўляецца засваенне мастацкай ідэі. Нават калі чытач не ставіць перад сабою задачы перадаць тое ўражанне, якое засталося ў яго ад твора, сказанае паэтам усё ж становіцца У той ці іншай ступені фактам яго свядомасці.   Яно   можа значна адхіляцца ад таго, як усгірымаецца тэкст іншым чытачом. Сутнасць мастацкай ідэі часцей за ўсё шматзнач-ная. Калі мы скажам, што «Эміграцкая песня» М. Багдано-віча хвалюе таму, што ў ей паказаны цяжкі лес беларусаў, якія ў пошуках працы і хлеба вымушаны былі пакідаць радзіму, усё, што блізка іх сэрцу («вёсачка, Неман»), то, вядома, у пэўнай ступені наблізімся да разумения ідэйнай сутнасці твора. Іншы ж чытач скажа, што лес эмігрантаў не выпадкова стаў тэмай верша Багдановіча, паколькі быў блізкі паэту і выклікаў у яго глыбокі роздум і душэўны смутак,— і таксама будзе мець рацыю.


1 2 3 4 [5] 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73