ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Так і сказана ў Пушкіна — «под сводом шалаша». Не .мармуровага палаца, накшталт Зімняга, а іменна звычайна-га шалаша, і каб у нас не было сумненняў адносна сказанага, паэт дадае яшчэ адну падрабязнасць — «на лыки».

Змястоўнасць пушкінскага верша шырэй за змест, у прыватнасці шырэй за любое лагічнае суджэнне. Такім чы-нам, сэнс хрэстаматыйнага верша аказваецца вельмі далёкім ад адназначнасці. Больш таго, сапраўдная каштоўнасць яго выяўляецца іменна ў   гэтай   варыятыўнасці   ўспрымання.

Калі мы скажам у дадзеным выпадку, што Пушкін пака-заў у вершы карані таго зла, якое нараджаецца няроўнасцю людзей, то таксама не вычарпаем усёй яго паэтычнай думкі.

А. С. Пушкін здолеў у адным вершы паказаць ледзь не цэлую гісторыю самадзяржаўя, якая пачынаецца з чыста псіхалагічных адносін людзей, з таго, што адзін чалавек дазваляе сабе з прычыны нават не ўлады або сацыяльнага становішча, а проста больш моцнага характару і часам не-дастаткова развітага сумлення ўзяць уладу над роўным сабе. Тыя ж адносіны, у якія гэта зло перарастае, выразна акрэслены ў вершы як адносіны паміж царом і рабом. Аднак жа як развенчвае паэт гэту благаславёную, узаконеную цэлай сістэмай дзяржаўных законаў і правапарадкаў уладу, калі напамінае аб першароднай чалавечай роўнасці!

Гэты прыклад прыведзены намі не толькі таму, што ён надзвычай характэрны і сведчыць аб варыятыўнасці суад-носін рацыянальнага і эмацыянальнага ў эстэтычным успры-манні паэзіі. Гэта думка была вельмі блізкая таксама Баг-дановічу і ў творчасці яго часта вар'іруецца.

Верш «Мяжы» па сутнасці нясе тую ж глыбокую гума-ністычную думку, хоць і не адназначную, але блізкую да пушкінскай:

Кінь вокам на увесь абшар зямлі:

Вось хату шчыльна абышлі

Парканы з гострымі цвікамі,

Пасыпаныя бітым шклом,

Глядзі—ў прасторах за сялом Мяжамі

Падзелены на нівах каласы,

Ідуць канаўкі праз лясы,

I стопудовыя гранічныя каменні

Сярод лугоў бяскрайніх заляглі.

Шнуры штыкоў па ўсей зямлі

Гараць, як дзікае хаценне,

На гасударстваў рубяжы.

Глядзі: паўсюль мяжы.

Нязмерны вольныя прасторы

Святой зямлі,— а чалавек

Мяжы, ірвы, тыны рабіў за векам век,

Хаваўся ў іх, як ліс у норы,

I жыў пужліва сам — адзін,

Дрыжачы, як лісцё асін,

Зласлівы, бессардэчны, хцівы,

Такі здрадлівы,

Для ўсіх чужы, зусім чужы.

Вакол яго — платы, мяжы.

Пабач, што робіцца эа гэтымі платаміГ

У надмернай працы гіне тут

Галодны і абдзёрты люд,

Каторы моцнымі рукамі

Стварыў усе багацтвы на зямлі:

Правёў ён скібы на раллі,

Ён рэйкі пралажыў чыгунак,

Заводаў коміны падняў у выш нябёс,

А сам даўно сляпы ад слёз

I ўжо забыўся аб ратунак.

Глядзі: па ўсей зямлі святой

Шырокай хваляй залатой

Без краю блішча збожжа мора,

Цвітуць лугі, шумяць лясы...

Так многа ёсць паўсюль багацтва і красы,

А людзі нішчацца у голадзе, у зморы

Ад беднаты, ад цемнаты,

Бо скрозь — мяжы, бо скрозь — платы.

(I, 232—233)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 [49] 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73