ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Розніца паміж сапраўдным значэннем слова і яго сэнсам стварае сітуацыю лінгвістычнай адноснасці ў мастацкім тэксце. На ўзроўні гукавой арганізацыі верша гэта праяўля-ецца ў розніцы паміж абазначэннем слоў, якое ўтварае пэў-ны набор гукаў, і іх сімвалічным значэннем. Неадэкват-насць жа жыццёвага і псіхалагічнага вопыту спрыяе таму, што гэта лінгвістычная адноснасць тэксту рэалізуецца ў варыянтах эстэтычнага ўспрымання аднаго і таго ж твора.

Разнастайнасць эстэтычнага (больш ці менш рацыянальнага) успрымання мастацкага твора і ёсць яго існасць як знакавай сістэмы. Колькасць і аб'ём варыятыўных мадэлей твора, якія ўзнікаюць у выніку яго ўспрымання, тэарэтычна не абмежаваныя, таму што звязаны з бясконцымі вытокамі разнастайнага жыццёвага вопыту. У той жа час сама зна-кавая структура дзякуючы сістэме сродкаў выразнасці на-бывае фіксіраваную закончанасць у рэаліях пэўных элемен-таў мовы, вычарпальных з прычыны лагічнасці яе сувязей.

Завершанасць і стабільнасць, якую паэтычны твор набы-вае пасля таго, як ён выходзіць з друку, а часам трапляе і ў хрэстаматыі, вельмі адносная. Калі мы чытаем у школьным падручніку, што ў вершы А. С. Пушкіна «Анчар» пастаўлена праблема ўлады і што ён скіраваны супраць самадзяржаўя і прыгоннага права, то ісцінНасць гэтага су-джэння не выклікае сумненняў.

Аднак у аповесці I. С. Тургенева «Зацішша» ёсць прыклад зусім іншага ўспрымання таго, што сказана ў вер-шы Пушкіна «Анчар». Гераіні аповесці Марыі Паўлаўне Глубскай не падабаліся вершы славутага паэта, яна знахо-дзіла іх занадта салодкімі. Але аднойчы як доказ таго, што ў паэзіі Пушкіна ёсць і матывы «горычы», ёй прачыталі верш «Анчар». Здарылася нечаканае — Глубокая была ўзрушана, яна ўспрымала кожны радок так, быццам ёй адкрывалася ісціна, страшэнная і асабіста для яе трагічная. Гэта яна, Глубская, была няшчаснай рабыняй, а ўладаром усяго яе жыцця — Вярэцьеў, якога яна самааддана кахала, У тым стане, у якім знаходзілася гераіня, думкі яе не мелі іншага напрамку — яна супаставіла свае адносіны з Вя-рэцьевым з тым, што сказана ў Пушкіна:

И умер бедный раб у ног

Непобедимого владыки.

У гэтых словах было заключена тое, што ёй прыйшло ў галаву, калі   каханы яе пакінуў,— думка   аб   самагубстве.

Такое ўспрыманне, вядома, выклікана асаблівымі жыц-цёвымі абставінамі, аднак у іх няма нічога незвычайнага, калі мець на ўвазе тое, што іменна ў «хрэстаматыйным» ра-зуменні гэтага верша ляжыць таксама ўсяго толькі пэўны варыянт эстэтычнага ўспрымання. У аснове супастаўлення «цар — раб» у вершы Пушкіна, напісаным ва ўмовах сама-дзяржаўнай Расіі, ляжыць пэўны сацыяльна-гістарычны кантэкст. Аднак ці вынікае такое разумение непасрэдна з пушкінскага тэксту? Мабыць, не. Успомнім наступныя радкі верша:

Но человека человек

Послал к анчару властным взглядом,

И тот послушно в путь потек

И к утру возвратился с ядом.

Як відаць, адносіны, выяўленыя ў вершы, шырэй і, мож-на меркаваць, больш трагічныя, бо не цар раба, што выгля-дае даволі натуральна, а чалавека чалааек паслаў на смерць. Пры гэтым варта звярнуць увагу на тое, што паслаў на смерць не па загаду, не з дапамогай зброі або пад пагрозай пакарання (бо ўсё роўна Ж смерць), а «властным взгля* "дом». Думка   гэта   падтрымліваецца і ў наступнай страфе:

Принес — и ослабел и лёг

Под сводом шалаша на лыки,

И умер бедный раб у ног

Непобедимого владыки.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 [48] 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73