ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

ВАРЫЯТЫУНАСЦЬ У эстэтычным УСПРЫМАННІ МАСТАЦКАГА ТВОРА

 

Паэт звяртаецца да чытача на мове паэзіі — індывіду-альнай і наваг унікальнай па сваей мастацкай структуры. I разам з тым верш — сродак камунікацыі не толькі паміж паэтам і яго сучаснікамі, але і паміж рознымі чалавечымі пакаленнямі і народамі. У гэтым сэнсе паэзія — своеасаблі-вая значымая сістэма, якая можа ўспрымацца людзьмі, Ірознымі па свайму жыццёваму вопыту і псіхалагічнаму складу. Такім чынам, эстэтычнае ўспрыманне верша зале-жыць ад яго камунікатыўных магчымасцей.

У некаторых творах Максіма Багдановіча можна знайсці своеасаблівую спробу выявіць камунікатыўныя магчымасці верша. Вядома, у большасці выпадкаў працэс эстэтычнага гўспрымання апісаны лаканічна і самарэфлектыўна і, як таго патрабуе мова паэзіі,— вобразна. Прыклад такога вобразна-ra і эмацыянальнага ўвасаблення па сутнасці рацыянальнай думкі знаходзім у вершы «Песняру»:

Ведай, брат малады, што ў грудзях у людзей

Сэрцы цвёрдыя, быццам з камення.

Разаб'ецца аб іх слабы верш заўсягды,

Не збудзіўшы святога сумлення.

Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш,

Абрабіць яго трэба з цярпеннем.

Як ударыш ты ім,— ён, як звон, зазвініць,

Брызнуць іскры з халодных каменняў.

(Г, 107)

Верш у прозе «Пэўна любіце вы, пане...» (1911) Максіма Багдановіча — своеасаблівы вобразны эскіз, у якім даволі выразна выяўлены асноўныя кампаненты эстэтычнага ўздзеяння верша на чытача: «Вершы, вершы дарагія! Спа-радзіў я вас, маленькіх, ў час, калі мне падымала грудзі хваля пачуцця. I няхай яно з вас знікла, хай збляднелі вы, засохлі, ўсё ж вы будзіце мне згадкі, і за гэта дзякуй вам. Не абміне і чытач вас. I ў яго калісь бывала мысль супольная з маёю, тая ж хваля пачуцця. Усё калісь перажытое па-кідала след у сэрцы і ляжала нерухома цёмнай залежжу пластом. Разварушце ж, мае вершы, гэты пласт: хай згадка згадку кліча, цягне, хай чытач мой зноў былое пражывек (I, 193).

Як відаць, паэта хвалявала таксама і пытанне суадносін рацыянальнага і эмацыянальнага ў творчасці. Ён і ў іншых вершах («Дзе вы, лясоў, палёў цвяты», «Калі ў ракавіну цёмную жамчужніцы», «Ёсць гэткая японская забаўка») пі-саў аб неадэкватнасці пачуцця і яго вобразнага выражэння. Асабліва цікава тое, што паэт бачыць сілу паэтычнага слова не столькі ў яго камунікатыўных магчымасцях (пачуццё v слове збляднела, засохла), колькі ў сапраўдным жыццёвым вопыце чытача («I ў яго калісь бывала мысль супольная з маёю»). «Калісь перажытое» — гэта асабісты вопыт чытача, вядома, у кожнага розны: «хай згадка згадку кліча».


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 [47] 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73