ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Даследаванне сувязі гукапісу са змястоўнасцю верша дае дэўнае ўяўленне аб самім творчым метадзе паэта. Тут ёсць свая заканамернасць: яна праяўляецца не толькі пазітыўна, калі гучанне верша адпавядае зместу, які нясе ў сабе паэтыч-ііае слова, але і негатыўна, калі паэт ставіць словы ў залеж-насць ад гучання, падбірае іх спецыяльна дзеля гукавога эфекту, як гэта рабілі К. Бальмант, В. Брусаў, В. Хлебнікаў і многія іншыя паэты больш ці менш удала. Аднак нават для паэтаў фармальнай школы алітэрацыя — прыватны вы-падак у пошуках формы, які хутчэй выяўляе недахоп са-праўднага натхнення ў іх паэзіі, чым дасканаласць майстэр-ства. Іменна таму перш чым даследаваць гукапіс паэта, не-абходна мець дастаткова поўнае ўяўленне аб змястоўнасці его паэзіі.

У нашы дні ідэйная і семантычная аснова паэзіі Багдано-віча выяўлена з дастатковай глыбінёй, што дае магчымасць даследаваць гукавую арганізацыю яго верша ў сувязі з асаб-лівасцямі творчага метаду. Гэта ўяўляецца ў дадзеным выпадку тым больш неабходным, што М. Багдановіча доўга лічылі прыхільнікам «чыстага» мастацтва, хоць ён на праця-гу ўсёй сваёй творчай дзейнасці выступаў у друку з крыты-кай фармалізму ў паэзіі 27.

Неабходна падкрэсліць, што гукавая арганізацыя верша уключае ўсе асноўныя яго элементы: ад рытму, які фарміруе верш, да паэтычнай думкі, глыбіня і эстэтычная каштоў-насць якой мае адзіны спосаб увасаблення — гукавы. Ад-сюль зразумела, што даследаванне сродкаў мастацкай вы-разнасці верша М. Багдановіча і характару іх засваення ў сучаснай паэзіі — задача вельмі надзённая і важная.

Найбольш пленным у дадзеным выпадку аказваецца засваенне не саміх прыёмаў, роля якіх у кожным выпадку унікальная, а іменна спосабу іх структурнай сувязі, г. зн. выкарыстання іх як элементаў змястоўнасці верша.

Так, у вершы «Матыль» М. Танк карыстаецца гукапісам не дэеля стварэння знешняга гукавога эфекту, але перш за ўсё дзеля таго, каб «падкрэсліць асабліва тонкую сувязь слоў у вершы, далёкіх па свайму паняційнаму значэнню» 28. Аналагічная з'ява часта  назіраецца ў паэзіі Багдановіча.

 
   


Гукавая арганізацыя яго верша прыкметна вар'іруецца у адпаведнасці з жанравай функцыянальнасцю або тэматы-кай вершаў. Яна то класічная, з абавязковай адпаведнасцю апошніх націскных складоў, то больш свабодная, гукаўпа-дабляльная, прыблізная ў вершах фальклорных, аднак часам і віртуозная, узбагачаная ўнутранай рыфмай. У вершах, на-пісаных па класічных узорах, як правіла, вытрымліваюцца ўсе патрабаванні іх формы, у тым ліку і прынцыпы рыф-моўкі. У гэтай сувязі па-новаму прачытваецца вядомае выказванне М. Багдановіча: «Няма такіх мастацкіх срод-каў, якія былі б заўсёды прыдатнымі і заўсёды выдатнымі. Задача паэта ў тым і заключаецца, каб з цэлага раду іх выбраць у кожным дадзеным выпадку тое, што найбольш падыходзіць» (II, 142—143).

У працах В. Жырмунскага і В. Халшэўнікава па параў-нальнай метрыцы выказваецца думка аб асабліва інтымнай сувязі верша з нацыянальнай мовай. «Музыка кожнага народа мае пэўную нацыянальную своеасаблівасць,— заўва-жае В. Халшэўнікаў,— але прырода музычнай мовы адна: мелодыі Расіні, Бетховена, Глінкі не маюць патрэібы ў пера-кладах. Іншая справа з вершамі. Інтанацыйна-рытмічны лад розных моў не аднолькавы. Розніца ў інтанацыйна-рытміч-ным ладзе мовы нараджае розніцу і ў сістэмах вершаскла-дання. Гэта розніца настолькі значная, што вершы на чужой мове, напісаныя па правілах чужой, нязвыклай сістэмы вершаскладання, могуць не ўспрымацца як верш» 29.

Такім чынам, мы наблізіліся да думкі, што знакавая сістэма паэтычнага твора з усёй разнастайнасцю элементаў яе знешняй і ўнутранай структуры (зместу, рытму, слоў, гукаў і г. д.) —гэта перш за ўсё значымая сістэма. I аб'ек-тыўнасць аналізу патрабуе перш за ўсё семіятычнага пады-ходу як да творчасці мастака ў цэлым, так і да асобных тво-раў і элементаў іх структуры.

Несумненна, што пэўная адвольнасць у прачытанні тут магчыма. Часткова яна выклікаецца канцэптуальнымі мер-каваннямі, часткова ж — заканамернай розніцай у эстэтыч-ным успрыманні, якая непазбежна выяўляецца ў адпавед-насці з неадэкватнасцю жыуцёвага і культурнага вопыту розных людзей, у тым ліку і літаратуразнаўцаў.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 [46] 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73