ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Як падкрэслівае В. Скалічка, сімвалізм такога роду перш за ўсё падтрымлівае ацэначны кампанент значэння гукаў. Аднак не гэты бок з'явы ўяўляецца найбольш складаным для аналізу. Цяжкасці ў асноўным пачынаюцца там, дзе семантыка гукаў гэтым не абмяжоўваецца і паўстае ў сукуп-насці сувязей, якія не паддаюцца лагічным метадам даследавання.

Сапраўды, лагічна можна вытлумачыць рацыянальнасш, чаргавання той жа мілагучнай фанемы «і» ў апошніх радках эпілога «Веранікі» «Ізноў пабачыў я сялібы»:

Чым болі сходзіць дзён, начэй,

Тым імя мілае вышэй.

У словах «болі сходзіць» чуецца не толькі выказанае — «болей сходзіць», але і дадатковае асацыятыўнае адценне, блізкае па гучанню да слоў «боль зыходзіць», навеянае су-гучнасцю.

Аднак ці не занадта адвольна трактуецца намі семантыка гукаў? Думаецца, што не. Тэарэтычна мы паспрабавалі знайсці яе лагічную аснову шляхам аналізу выяўленых за-канамернасцей.

Ад А да Я даў С. Ясенін своеасаблівую стройную карці-ну сістэмы вобразнага бачання свету ў сувязі са славянскім алфавітам і з горыччу пісаў: «Наша сучаснае пакаленне не мае ўяўлення пра гэтыя вобразы... Toe, што было выціснута і выедзена да самых скарынак шэрагам папярэдніх стагод-дзяў, цяпер збіраецца па кавалачках, як адкрыццё. Мастакі нашы ўжо некалькі дзесяткаў год жывуць зусім без унутра-най пісьменнасці»   .

Унутраная пісьменнасць — вельмі дакладнае азначэнне павышанай рэфлексіі паэта на змацыянальнае значэнне асобных элементаў мастацкай мовы, якія звычайна свядо-масць не выдзяляе са структуры верша.

Максім Багдановіч добра ведаў верш Поля Верлена «Паэтычнае майстэрства»; і верш «Па-над белым пухам віш-няў» быў навеяны іменна думкамі гэтага французскага паэта пра гукапіс. У Багдановіча мы не знаходзім спробы тэарэ-тычна асэнсаваць сувязь гука і вобраза або гука і значэння. I ўсё ж не толькі віртуознае майстэрства гукавой арганіза-цыі, але і разумение «выключнасці» паэтычнага слыху заяві-ла аб сабе не ў адным вершы паэта:

Песня рвецца і ліецца На раздольны, вольны свет. Але хто яе пачуе? Можа, толькі сам паэт.

Гэта павышаная рэфлексія на гук — настолькі частая з'ява, што на яе варта звярнуць увагу, але не для таго, каб вывесці з яе аб'ектыўныя крытэрыі і замацаваць за пэўным гукам пэўны тон, а наадварот, для таго, каб тэарэтычна абгрунтаваць і прызнаць той факт, што значымасць гукавой сімволікі праяўляецца ў сістэме твора і цесна ўзаемазвязана са змястоўнасцю.

Мастацкія пошукі Багдановіча ў галіне гукавой аргані-заітыі верша ў далейшым былі падтрыманы савецкімі паэта-мі. М. Танк у 1937 г. напісаў верш «Матыль», які мы пры-водзім тут для пацвярджэння сказанага, хоць, вядома, гэта не адзіны прыклад творчага засваення паэтам мастацкай спадчыны Багдановіча:

Дзень залаты

Цёплым сонцам заліты,

Лётаў матыль

Сінякрылы над жытам.

Лётаў, як сон,

Над калоссямі нізка,

Як перезвон,

Над малою калыскай.

Слёзы мігцяць

Ад тугі і бяссілля,          

Хоча дзіця

Дакрануцца да крылляў.

Маці-жняя

Пацяшае малога: —

Доля твая

Яшчэ спіць на дарогах.

Я вось дажну

Паласу, сіраціна,

I раскажу

Пра палёт матыліны.

Будзеш і ты,

Сынку, лётаць высока.

Вось зараблю

Я на хлеб табе, сокал.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 [44] 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73