ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Усе словы, у якіх сустракаецца «і»,— азначэнні станоў. чага характару. У той жа функцыі выступае азначэнне Пра. сторы — «па-над белым пухам вішняў»; вобраз эстэтычца прывабны. Акрамя таго, у страфе паралельна чаргуецца j фанема «ы», якая ўпершыню выступае таксама^ў азначэнні станоўчага характару — «белым пухам вішняў», што пад. крэслівае сувязь вобразаў не толькі на ўзроўні гучання, але і семантычна. У эпілогу «Ізноў пабачыў я сялібы» такое чаргаванне ў першай страфе семантычна падтрымліваецца паўтарэннем у канцы апошняй страфы:

Чым болі сходзіць дзён, начэй,

Тым імя мілае вышэй.

Тут прыкметна вылучаецца «і» націскное, г. зн. падоў-жанае; «ё», як і «і»,— ётавы галосны; «аганёк» — «лёгкі» — «матылёк». Акрамя таго, тут «ё» суфіксальнае з памян-шальным значэннем, якое «падтрымана» ў прыметніку «лёгкі».

Такім чынам, любы прыём гукавой арганізацыі набывае эстэтычную каштоўнасць, калі ўступае ў суадносіны са змя-стоўнасцю паэтычнай структуры. Пры гэтым адзін і той жа гук ці прыём набывае пэўны сэнс толькі ў кантэксце структуры. Гэта значыць, што пэўны эмацыянальны тон, выяўле-ны ў дадзенай фанеме ў дадзеным кантэксце, можа высту-паць у зусім іншым значэнні і служыць іншым мэтам у нова-ўтворанай структуры.

Прытым і семантыка фанем мае пэўнае асацыятыўнае паходжанне з усёй яго верагоднасцю, бо ўзнікла ў сувязі з паўтаральнасцю слоў пэўнай эмацыянальна-ацэначнай афар-боўкі і не з'яўляецца аб'ектыўнай у тым сэнсе, што не кожным успрымаецца аднолькава, а можа, і зусім не ўспры-маецца.

У вершы «Па-над белым пухам вішняў», гукавую семан-тыку якога мы толькі што аналізавалі, чытаем:

Ці не вецер гэта звонкі

У тонкіх зёлках шапаціць?

Або мо сухі, высокі

Ля ракі чарот шуміць?

Не паняць таго ніколі,

Не разведаць, не спазнаць:

Не даюць мне думаць зыкі,

Што ляцяць, дрыжаць, звіняць.

Песня рвецца і ліецца

На раздольны, вольны свет.

Але хто яе пачуе?

Можа, толькі сам паэт.

(I. 54-55)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 [42] 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73