ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Беларуская літаратурная мова ў той час толькі складва-лася. Тыя рускія выразы і словы, якія можна сустрэць у вершах і артыкулах Багдановіча, напісаных на беларускай мове, на нашу думку, яшчэ не сведчаць аб тым, што ён не адчуваў жывой гутарковай мовы, хоць большасць даследчыкау яго паэзіі іменна так тлумачаць наяўнасць іх. Хутчэй за Усё паэту было ўласціва тонкае адчуванне і сваей, і іншай мовы, калі меркаваць па яго спробах пісаць і па-ўкраінску. У ранняга Купалы русізмы (вядома з пункту гледжан-ня сучаснага разумения нормы літаратурнай мовы) сустра-каюцца ў суадносінах амаль аднолькавых, калі мець на ўВа. зе вершы перадрэвалюцыйнага дзесяцігоддзя.

Акрамя таго, у М. Багдановіча ёсць артыкул, спецыяль-на прысвечаны пытанню выкладання беларускай і рускай моў у школе —«Голос из Белоруссии», дзе паэт выказаў надзвычай тонкія і трапныя заўвагі адносна параўнальнай семантыкі. Артыкул гэты, як і вершы паэта, мог бы разве-яць сумненні даследчыкаў, калі б яны той феномен, які мож-на вытлумачыць толькі вялікім талентам і любоўю да свайго народа, не ўціскалі ў вузкія рамкі своеасаблівай біяграфіі Багдановіча. Аднак вялікі рускі паэт А. С. Пушкін у дзяцін-стве лепш гаварыў і пісаў па-французску, чым на роднай мове, а пазней жартаваў па адрасу аднаго з «рэўніцеляў рускай славеснасці»: «Шишков, прости, не знаю, как перевести». Другі паэт — Уладзімір Маякоўскі вырас у Грузіі (падобна таму, як Максім Багдановіч у Расіі), што не" пера-шкодзіла яму стаць класікам рускай літаратуры.

Рацыянальна, аднак, ужыванне русізмаў як у вершы Баг-дановіча, так і ў іншых беларускіх майстроў слова гэтага часу тлумачыцца тым, што нашай паэзіі разам з пашырэн-нем тэматыкі, унутранага свету лірычнага героя спатрэбіліся і новыя, нязвыклыя словы. Паэты настойліва выпрацоўвалі і пашыралі паэтычны слоўнік і тым самым узбагачалі бела-рускую літаратурную мову.

Паэтычная мова, як мы гэта прасачылі на прыкладзе вершаў Багдановіча, наогул накіравана на актывізацыю эстэтычнага ўспрымання (у пэўнай сваёй частцы сэнсавагаХ і, як было сказана вышэй, паэт карыстаецца ёю з мэтай выклікаць у чытача пэўныя пачуцці і думкі, накіроўваць яго ўвагу на тую ці іншую жьгццёвую з'яву, а не проста засвои-ваць значэнне моўнага ўрыўка. Такое разумение паэтычнаи мовы неабходна прымаць як асноўнае пры аналізе гукавои арганізацыі верша, каб не прыйсці да мікрасемантызму, што, як сцвярджае Б. Ганчароў, «ненамнога лепш за фаР' малізм».

Сапрауды, калі прааналізаваць колькасна прыкметнае чаргаванне фанемы «ы» — «і» ў вершы «Па-над белым пу-хам вішняў» і эпілогу да вершаванага апавядання «Верані-ка» «Ізноў пабачыў я сялібы», то можна заўважьгць функциональный адрозненні паміж імі ў неадназначных сітуацы-ях непадобных вершаваных структур.

Пачатковая страфа верша «Па-над белым пухам вішняў»

Па-над белым пухам вішняў,

Быццам сіні аганёк,

Б'ецца, ўецца шпаркі, лё'гкі

Сінякрылы матылёк.

(I. 54)

дае наступную схему чаргавання фанемы «і»:

 У першай страфе эпілога вершаванага апавядання «Вера-ніка» «Ізноў пабачыў я сялібы» пазіцыйнае размеркаванне крыху іншае, аднак колькасна адэкватнае:

Ізноў пабачыў я сялібы,

Дзе леты першыя прайшлі,

Там сцены мохам параслі,

Вясёлкай адлівалі шыбы.

 Пры аднолькавых суадносінах у другім выпадку фанема «і» прыкметна вылучаецца з гукавога ладу страфы як на-Ціскная, тым больш у словах, якія рыфмуюцца. Гэта абу-моулівае яе падоўжанае гучанне і тым самым падкрэслівае працягласць у часе, якую нясе сэнс словазлучэнняў «леты прайшлі», «сцены мохам параслі».


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 [41] 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73