ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

АдзІн з сучасных англійскіх эстэтыкаў Тармо А. Пасто, аўтар цікавага даследавання аб прасторавым вопыце ў твор. часці, зазначае, што якраз большая частка мастацкіх тво-раў успрымаецца іменна ніжэй узроўню рацыянальнага асэнсавання. Заўважым, што ні гэтаму, ні іншым даслед. чыкам пакуль што не ўдалося вызначыць дакладную меру суадносін рацыянальнага і эмацыянальнага ў паэзіі.

Улічваючы, што ў самім моманце эстэтычнага ўздзеяння мастацкага твора на розных людзей прысутнічаюць розныя варыянты суадносін рацыянальнага і эмацыянальнага (якія выяўляюцца часам у крайнасцях ацэнкі «вельмі падабаец. ца — зусім не падабаецца»), можна зрабіць вывад, што ня-ма падстаў наогул шукаць матэматычнае выражэнне гэтых суадносін. У дадзеным выпадку для нас важней вывад Тармо А. Пасто аб тым, што многія мастацкія перажыванні «ўзнікаюць як цялесныя функцыі да таго, як індывід шляхам рацыянальных мысліцельных працэсаў узнімае іх на ўзровень свядомасці».

На ўзроўні гукавой арганізацыі паэтычнай мовы гэта праяўляецца найбольш выразна. Цікава, што абстрактная мова навукі пазбягае іменна тых слоў, якія маюць, акрамя іх намінальнага сэнсу, яшчэ і эмацыянальна-асацыятыўны, і абмяжоўваецца радавымі тэрмінамі з пэўным значэннем.

Значэнне, як сцвярджае Тармо А. Пасто, «ёсць поўнае перцэптыўна-маторнае ўсведамленне, пры дапамозе якога дадзены нам у вопыце матэрыял праз візуальна-ініцыіруе-мыя ім нейрафізіялагічныя працэсы суадносіцца з цялеснай арганізацыяй суб'екта».

Нельга не згадзіцца і з той думкай даследчыка, што та-кім чынам наша свядомасць прывязана да рэальнасці і «мы не павінны гэтага саромецЦа, як не саромеемся таго, што прывязаны да зямлі сілай цяжару»   .

Гукавая арганізацыя мовы — гэта тая рэальнасць твора, якая непасрэдна ўвасабляе сувязь паміж фізічным аб'ектаМ слова і яго эмацыянальным сэнсам. I перш за ўсё гэта сувязь змястоўнасці рытмізаванага тэксту з яго фанемна-гукавым радам. Гэта асабліва важна падкрэсліць тут, таму што Ў працах некаторых савецкіх даследчыкаў заўважаецца тэндэнцыя звужаць паняцце гукапісу толькі да гукаў па-дтЫчнай мовы (Р. Аванесаў, А. Гвоздзеў, В. Халшэўнікаў). у вузкім сэнсе гукапісам называюць комплекс семантычна-гукавых элементаў, звязаных паміж сабою і падпарадкава-ных агульнаму значэнню. Такая з'ява гіпатэтычна існуе, аднак пры эстэтычным успрыманні паэзіі (якая ў гэтай працы разглядаецца ў адзінстве рацыянальных і эмацыя-нальных момантаў) праяўляецца толькі ў голасавядзенні, у цеснай сувязі з рытміка-інтанацыйнай асновай верша.

Гукапіс ахоплівае з'яву больш складаную, сінтэтычную, у якой пераплятаюцца два віды сувязей — агульнамоўная, якая выяўляецца інтанацыяй, і спецыфічна вершавая — у голасавядзенні. Так, ва ўрыўку з вершаванага апавядання «Вераніка» «Ізноў пабачыў я сялібы» ў другой страфе больш прыкметна выступае першы від сувязі, у апошняй — другі. Аднак у структуры паэтычнай мовы і ў змястоўнасці верша ў цэлым яны ствараюць непарыўнае адзінства.

Варыянты большасці вершаў М. Багдановіча, аўтографы якіх захаваліся, сведчаць аб тым, што паэт даволі выразна ўяўляў лагічную структуру будучага твора. Пошукі вяліся ў галіне формы, сродкаў выразнасці, але найбольш у мове. Пры гэтым улічвалася як гукавая арганізацыя верша (што відаць з аўтографаў вершаў «Народ, Беларускі Народ», «Ліст...», «Максім і Магдалена» і інш.), так і славесна-сін-тагматычная. У многіх творах паэт шукаў беларускія экві-валенты рускім словам і выразам.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 [40] 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73