ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Ёсць на свеце такія бадзягі,

Што не вераць ні ў бога, ні ў чорта.

Ім ирыемны стракатыя сцягі

Караблёў акіянскага порта.

I няма ім каго тут пакінуць,

Бо нікога на свеце не маюцв.

Усё ім роўна: ці жыць, ці загінуць,—

Аднаго яны моцна жадаюць:

Пабываць у краях незнаемых,

Ды зазнаць там і шчасця і гора,

I загінуць у хвалях салёных

Белапеннага сіняга мора.

Але мы — не таго мы шукаем,

Не таго на чужыне нам трэба.

Не рассталіся б мы з нашым крае

Каб было дзеля нас у ім хлеба.

I на вулцы пад грукат, пад гоман,

Дзе натоўп закруціўся рухавы,

Нам маячыцца вёсачка,

Неман I агні партавыя Лібавы.

(I, 230)

 

Каб прачытаць гэты верш, спатрэбіўся пэўны час і, вя-дома, засяроджанасць. СлоЬы ўспрымаліся на слых (або чыталіся «пра сябе») іменна ў тым парадку, у якім яны па-стаўлены ў вершы. У той жа час іх рацыянальны сэнс за-свойваецца інакш. У акце пазнання адбываецца пэўная ла-гічная перагрупоўка, звязаная з нашым папярэднім жыццё-вым і эмацыянальным вопытам. Toe, што было надзвычай важным у перцэптыўным працэсе (рытмарад і мілагучнасць яго, дзеля чаго паэт, напрыклад, карыстаецца інверсіяй — «Дзе натоўп закруціўся рухавы»), у акце пазнання дэфар-муецца, дакладней кажучы, перагрупоўваецца. Свядомасць фіксуе найбольш значныя элементы, і пры гэтым інверсія як мастацкі прыём страчвае сваю ролю, больш важным становіцца інфармацыйны   аб'ём   слоў, іх лагічны парадак.

Акт ацэнкі суправаджае працэс чытання і пазнання. Не да месца ўжытае слова або невыразная рыфма можа выклі-каць незадавальненне, а трапны выраз, удалае гучанне рад-ка, наадварот,— захапленне. Так, у параўнанні з апошнімі радкамі другой і чацвёртай строф верша «Эміграцкая песня» («Аднаго яны моцна жадаюць: ...Каб было дзеля нас у ім хлеба») апошнія радкі першай, трэцяй і пятай строф («Караблёў акіянскага порта... Белапеннага сіняга мора... I агні партавыя Лібавы...») гучаць больш выразна.


1 2 3 [4] 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73