ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Урывак гэты падзелены на строфы, якія ў дадзеным вы-падку вызначаліся ў адпаведнасці з рытмікай, рыфмай і сэн-савымі адрэзкамі5.

Дастаткова звярнуць увагу на інтанацыйныя характары-стыкі дзвюх першых строф верша, каб адразу ж заўважыць, што колькасць паўз у другой страфе ўзрастае ў параўнанні з першай, дзе паўзы толькі ў «кодзе» страфы:

Усё ў пылу. I стала мне

Так сумна, сумна ў цішыне.

Прыкметны драматызаваны характар, уласцівы тэксту другой страфы, абумовіў развіццё структурных асаблівасцей двух «кодавых» вершарадоў першай страфы, характару голасавядзення (інтанацыйных паўз і фанемна-гукавога рада). Трэба прыняць пад увагу і той факт, што разглядаемы верш напісаны як эпілог да вершаванага апавядання «Вера-ніка», хоць і не быў у гэтай якасці апублікаваны.

У канцы другой страфы зноў змена інтанацыі і рытму: на гэты раз інтанацыя канстатыўная.

У другой страфе памер у значна большай ступені уплывав на верагоднасны выбар слоў (у большасці яны адна-складовыя і двухскладовыя), чым у апошняй страфе:

Расці, ўзмацовывайся, дрэва,

Як манумент жывы, уставай

I к небу надпіс падымай.

Хай нерухомы словы спева:

Чым болі сходзіць дзён, начэй,

Тым імя мілае вышэй.

(I, 141)

У трох першых радках страфы ёсць словы і трохскладовыя. 1 двухскладовыя, і нават пяціскладовае слова — «ўз-Цовьтайся» са сваей унутранай інтанацыяй. Несумненна, што сэнсавае выдзяленне гэтага слова, яго эмацыянальнц тон звязаны з той колькаснай розніцай паміж аднаскладо-вымі і двухскладовымі словамі і тымі, у якіх больш складоў якая адразу праступае на фоне метра. Інтанацыйна-гукавая сітуацыя тут нагадвае санетную: у гэтай страфе назіраецца як бы прымірэнне дзвюх розных эмацыянальных тэндэн-цый — узрушанасці і роздуму. Эмоцыя, выказаная ў пер. шых трох радках, мае характэрныя прыкметы, уласцівьія і жывой гутарковай мове: зварот, адносна больш частая роз-наскладовасць слоў, сказавая інтанацыя. Цікава, што ў дру. гім трохрадкоўі выказана і характэрнае для паэта пачуццё незадаволенасці ад немагчымасці дасягнуць поўнай гармо-ніі паміж унутрана існым адчуваннем і знешняй формай яго ўвасаблення: «...нерухомы словы спева». А спеў гэты мае прыкметы звычайнага лагічнага суджэння з яго прычынна-выніковай сувяззю:

Чым болі сходзіць дзён, начэй,

Тым імя мілае вышэй.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 [38] 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73