ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

ГУКАВАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ ВЕРША МАКСІМА БАГДАНОВІЧА

 

Гукавая арганізацыя верша — неад'емная частка яго змястоўнасці, бо функцыі гукапісу перш за ўсё праяўляюц. ца ў сувязі з тым сэнсам, які нясе паэтычнае слова. Прц спецыяльным даследаванні яна можа разглядацца і асобна, аднак пры гэтым важна мець на ўвазе, што такое вылучэн-не з'яўляецца чыста ўмоўным.

Гукавая арганізацыя верша мае і свае спецыфічныя ўз-роўні, якія, падобна іншым элементам структуры, знахо-дзяцца ў адносінах падпарадкавання, г. зн. іерархічнай уза-емасувязі. Найважнейшы момант гэтай узаемасувязі—рытм.

Аналізуючы паэзію Т. Шаўчэнкі (у артикуле «Краса і сіла»), Максім Багдановіч пісаў: «Галоўным фарміруючым пачаткам усякага верша, безумоўна, трэба прызнаць рытм; зацвярдзеўшы ў сваім найбольш правільным, закончаным выглядзе, ён ператвараецца ў метр. Усе астатнія элементы верша іграюць у адносінах да таго і другога ролю паднача-леную, іншы раз — чыста службовую, «воспособляющую» і ва ўсякім выпадку могуць быць зразуметы і ацэнены толь-кі ў цеснай сувязі з імі двума» (II, 140).

Багдановіч вызначыу метр як кананізаваны рытм і тым амым падкрэсліў неабходнасць зыходзіць пры даследаван-с. гуКавой арганізацыі верша не з апрыёрнай схемы памеру, Н'3 вьізначэння наяўных рытміка-інтанацыйных суадносін у вершы. Гэта азначае, што яшчэ ў 1914 г. Багдановіч па утнасці выступіў супраць тэорый нарматыўнай метрыкі, рэцыдывы якіх сустракаюцца да нашага часу 2.

Вядома, за перыяд, які аддзяляе нас ад гадоў творчасці паэта, зроблена вельмі многа, аднак іменна гукавая структура верша найменш даследавана з прычыны незвычайнай складанасці. Не маючы магчымасці даследаваць праблему у цэлым, коратка ахарактарызуем толькі тыя моманты гу~ кавой арганізацыі верша, якія, паводле нашых меркаванняў, з'яўляюцца канцэптуальна найважнейшымі.

Галоўны прынцып аналізу верша кожнага паэта ў на-ступным: толькі творчы акт і сам верш як яго вынік заклю-чаюць у сабе аснову верагоднаснай структуры верша, якая рацыянальна ўспрымаецца як сістэма. Думаецца, маюць ра-цыю айчынныя (Б. Ганчароў, М. Гаспараў, Л. Цімафееў, Ю. Лотман) і замежныя даследчыкі (Р. Якабсон, Т. Полак, У. Сатан), якія сцвярджаюць, што «ўмоўная прасодыя — гэта сродак, які абмяжоўвае аналіз гукавых з'яў нават тра-дыцыйнага верша» (У. Сатан).

Верш М. Багдановіча менш за ўсё ўкладваецца ў рамкі кананізаванага метра. На першы погляд гэта сцвярджэнне можа выклікаць сумненне, бо, як неаднаразова адзначалі даследчык! творчасці паэта, ён прывіваў беларускай прасодыі класічныя памеры. Калі параўнаць рытміку некалькіх яго вершаў класічнай формы, то няцяжка пераканацца, што ў аснове той розніцы, якая адразу заўважаецца ў іх гукавой арганізацыі, ляжаць не метрычныя адзінкі, a іх рытмічныя варыяцыі.

Яшчэ больш адрозніваецца гукавая арганізацыя ў вершах, напісаных адным і тым жа метрам, асабліва ў голаса-вядзенні, у аб'ёме страфы — г. зн. аб'ектыўнай акустычнай аснове інтанацыі, якая звязана з выяўленнем думак і эмо-цый у гуку. У вершы Багдановіча як тыповая з'ява назіра-ецца і ўзаемадзеянне строф — у сувязі са своеасаблівым дыялогам, заключаным у рамкі асобных частак тэксту. Ча-сцей за ўсё асобныя думкі і пачуцці выказваюцца як бы аў-таномна ў межах страфы, што падтрымліваецца гукапісам і адбіваецца на характары голасавядзення.

Пакажам гэта на прыкладзе эпілога да вершаванага апа-вядання «Вераніка», дзе гэта з'ява прасочваецца з усёй па-слядоунасцю:

Ізноў пабачыў я сялібы,

Дзе леты першыя прайшлі:

Там сцены мохам параслі,

Вясёлкай адлівалі шыбы.

Усё ў пылу. I стала мне

Так сумна, сумна ў цішыне.

Я ў сад пайшоў

Ўсё глуха, дзіка,

Усё травою зарасло.

Няма таго, што раньш было,

I толькі надпіс «Вераніка»,

На ліпе ўрэзаны ў кары,

Казаў вачам аб тэй пары.

(I, 141)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 [37] 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73