ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Паспрабуем паказаць гэта на прыкладзе наступна-га верша:

Народ, Беларускі Народ!

Ты — цёмны, сляпы, быццам к

Табою ўсягды пагарджалі,

Цябе не пушчалі з ярма

I душу тваю абакралі,—

У ёй нават мовы няма.

(I, 223)

Словы «Беларускі Народ» паэт піша з вялікай літары. Літары тут набываюць характар семантычнага падкрэслі-вання лагічных адзінак у абрысах вобразу: з аднаго боку, пачуццё павагі да народа; з другога — усведамленне яго цяжкога, прыгнечанага становішча. I кода верша на гэты раз тыповая для грамадзянскай лірыкі паэта:

Збудзіўшысь ад грознай бяды,

Увесь поўны смяротнай жуды,

Ты крыкнуць не вольны «Ратуйце!»

I мусіш ты «Дзякуй» крычаць.

Пачуйце жа гэта, пачуйце,

Хто ўмее з вас сэрцам чуваць!

(I, 223)

Захаваліся варыянты аўтографа гэтага верша. Яны свед-чаць, што паэт працаваў іменна над рытмам. У двух нявы-карыстаных першапачатковых варыянтах ён неапраўдана парушаны — то словы дэфармаваны, бо не адпавядактць метру, то радок успрымаецца як празаічны ў дадзенай структуры верша:

1)  Хто йшчэ можа чуваць.

2)   Хто мае вушы, каб чуваць.

Відавочна, пошукі паэта вяліся пераважна ў сферы гука-вои apj-анізацыі верша, якая ўзмацняе эфектыўнасць эстэ-тьічнай інфармацыі, уздзейнічае на працэс успрымання твора.

Аднак сказаўшы аб гэтым, мы тым самым сутыкнуліся яшчэ з адной, асобнай і неадназначнай з'явай вершавай структуры — з гукавой арганізацыяй.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 [36] 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73