ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Прасторавыя (як і часавыя) уяўленні ў паэзіі М. Баг-дановіча сведчаць аб надзвычай шырокім дыяпазоне змя-стоўнасці яго верша — ад інтымных унутраных рэфлексій да гістарычнага погляду, ад паўсядзённага вопыту да рэалій быцця.

Лінгвістычна гэта выразна праяўляецца ў арганізацыі мовы паэтычнага твора і заключав ў сабе розніцу паміж са-праўднымі значэннямі слова (г. зн. семантычнай рэакцыяй на слова) і сітуацыйнымі адносінамі слоў і славесных зна-чэнняў. Аднак перш чым праілюстраваць гэту думку, ад-значым, што на ранняй стадыі развіцця мовы значэнне слоў звязвалася з канкрэтным вопытам таго, хто гаворыць, або таго, хто слухае. Аднак з развіццём цывілізацыі развілася і здольнасць да абстрагавання, якая зараз з'яўляецца ад-метнай уласцівасцю мыслення і мовы цывілізаванага чала-века. Хоць і марудна, чалавек прыйшоў да разумения, што словы служаць па меншай меры дзвюм мэтам: выказваць і паведамляць свой прыЕатны вопыт; засяроджваць увагу слухачоў або чытачоў на сувязі паміж пэўнымі абазначэння-мі, якія нясуць словы.

Часам пасрэдныя паэты і мастакі выказваюць пачуц^ якія яны самі не перажываюць, але якія з'яўляюцца «нор-май» мастацтва. Тады гутарка ідзе аб так званых кампіля-цыях мадэлі, якія няцяжка заўважыць пры аналізе струк-туры такіх твораў, бо кожны мастак карыстаецца сваёй сі- I стэмай сродкаў выказвання.

У творы, у аснову якога пакладзены арыгінальныя эмо-цыі і суджэнні, а не іх кампілятыўныя атрыбуты, звычайна назіраецца абавязковая ўзаемасувязь усіх элементаў верша-вай структуры на розных узроўнях, што забяспечвае змя-стоўнасць выкарыстаных сродкаў паэтычнага выказвання. Прывядзём два варыянты двух першых радкоў верша Баг-дановіча «Краю мой родны! Як выкляты богам»:

Край мой радзімы! Ці проклят ты богам —

Толькі няма табе долі...

(I, 457)

Краю мой родны! Як выкляты богам —

Столькі ты зносіш нядолі.

(I, 88)

Сэнс паведамлення, аб'ём рацыянальнага суджэння У абодвух варыянтах амаль адэкватныя. Эмацыянальны эфе** тым не менш значна адрозны. I дасягаецца гэта заменам фанем. Сапраўды, розніца паміж эмацыянальным уздзеян-нем канчатковага тэксту і першапачатковага варыянта яг" ляжыць не толькі на ўзроўні значэння слоў: «родны» i «Pa' дзімы», «проклят» і «выкляты», і не толькі на ўзроўні зна' чэння сінтагм: «Як выкляты богам» і «Ці прокляты богаМ»> «Столькі ты зносіш нядолі» і «Толькі няма табе долі», яны семіятычна ў дадзенай вершавай сітуацыі амаль аб'ёмныя.

 


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 [35] 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73