ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Вершаў жа, дзе прастора абмежавана пакоем, ганкам ценем ліп або іншымі атрыбутамі, у Багдановіча значна менш. У паэзіі Купалы, наадварот, вельмі часта сустрака-юцца вершы, дзе «зямныя каардынаты» выразна абазна-чаны. Класічны прыклад увасаблення прасторавых уяўлен-няў у Купалы — верш «Снадчына». Прывядзём для параў-нання некалькі строф:

Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына;

Паміж сваіх і чужакоў

Яна мне ласкай матчынай.

Аб ёй мне баюць казкі-сны

Вясеннія праталіны,

I лесу шэлест верасны,

I ў полі дуб апалены.

Аб ёй мне будзіць успамін

На ліпе бусел клёкатам

I той стары амшалы тын,

Што лёг ля вёсак покатам...

Вобраз Радзімы ў гэтым вершы надзвычай цэласны, хоць па структуры сваей ён мазаічны — яго складаюць кан-крэтныя абазначэнні асобных прыродных і бытавых рэалій, якія ўтвараюць шырокую прасторавую карціну.

У паэзіі М. Багдановіча часцей за ўсё прасторавыя ўяу-ленні ўвасабляюцца не ў асобных абазначэннях, а ў значы-май структуры вобраза і таму арганічна ўзаемазвязаны з кругам яго рацыянальных думак, з уяўленнямі сацыяльна-га характеру і эмацыянальным пафасам верша. Верш Багда-новіча «Вы, Панове, пазіраеце далека» — яскравы прыклад такой узаемасувязі:

Вы, Панове, пазіраеце далека

У блеску сонца з велізарных плеч народных,

Але {светла] крые шмат чаго ад вока —

Днём не бачыце Вы зорак пуцяводных.

Загляніце жа, будзь ласка,

Вы ў студню: Ужо даўно яна счарнела і згнівае,

Але дно яе і ў ночы і ў палудню

У вадзе люстранай зоры адбівае.

К тым, каго жыццё заціснула глыбока

Уніз, у норы падзямельныя пад Вамі,

Вы, панове, хоць і бачыце далека,

Загляніце ў дуіпы — студні са слязамі.

(I, 112)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 [34] 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73