ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

У гэтым вершы прыватная асаблівасць чалавечай індыві-дуальнасці паэта трансфармуецца пад уплывам яго сацы-яльнага вопыту.

Кінь вечны плач свой аб старонцы!

Няўжо жа цёмнай ноччу ты

Не бачыш, што глядзіцца сонца

У люстэрка — месяц залаты?

Не згасла сонца! Сонца гляне,

Усіх падыме ада сна.

Ён, гэты дзень, яшчэ настане,—

I ачуняе старана!

(I, 91)

У якасці ілюстрацыйнага матэрыялу ў гэтым раздзеле прыводзяцца прыклады, якія канцэптуальна найбольш ад-павядаюць задачы выявіць псіхалагічны і лінгвістычны моменты ў структуры эстэтычнага ўспрымання паэзіі і асаблі-васці іх праяўлення ў паэзіі М. Багдановіча. Вядома, розніца паміж індывідуальнымі асаблівасцямі мастацкага мыслення паэта і грамадскімі элементамі ў ім у структуры кожнага твора праяўляецца не аднолькава. Аднак у воб-разнай сістэме верша «Кінь вечны плач свой аб старонцы!» яна выяўляецца вельмі выразна:

Я пад яе зімовай маскай —

Пад снегам — бачу твар вясны,

I вее верш мой дзіўнай казкай,

I ясны ён, як зорак сны.

Такая варыятыўнасць суадносін індывідуальнага і гра-мадскага ў паэзіі вызначае яе мастацкі дыяпазон ад інтым-най лірыкі да грамадзянскай і філасофскай.

Пры аналізе вершаў Багдановіча выявілася яшчэ адна Цікавая заканамернасць, якая звязана з асаблівасцямі псі-халагічнага складу асобы паэта. Прастора ў пераважнай большасці вершаў Багдановіча неабмежаваная, часцей за Усё яна касмічная — «паміж небам і зямлёй». Такі быў ха-рактар светаадчування паэта:

Вось і ноч. Нада мной заліліся слязамі нябёсы,

Смагла цягне расу ўся сухая і пыльная глеба;

Раскрываюцца краскі начныя, як выпадуць росы,

Раскрываецца сэрца маё пад слязінкамі неба.

I не выказаць мне, як у час той яно пацяплела,

Як даверчыва, шчыра гарачыя словы шаптала;

Але сіняе неба, пачуўшы іх, змрочна цямнела,

I сляза пакацілася ў хмарах і ў цемень упала.

(I, 189)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 [33] 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73