ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

I лезуць у памяць эпітэты з яго паэзіі:

—Вецер — музыка. Сосны — струны. Возера — люстэр-ка альбо чаша віна. Зоркі — пацеркі, нябесная рунь, сня-жынкі, кветкі. Маланка — агністы меч. Крыніца грукае се-Рабром.

А вось і другі свет Багдановіча:

—Грозныя песні беларускага мужыка.

Каменная сцяна між бедным і багатым.

Разрытая магіла гаротніка.

-Межы драпежніцкіх уласнікаў.

Нідзе паэт не дагаворвае да канца. Небяспечна. Ды і са. ма мова беларуская — крамола. Яна забаронена на ўвесь час вайны.

...Адзінае лякарства для хворых грудзей паэта — р0д. ная зямля.

...Адзіная ўцеха — паэзія, мары аб шчаслівай будучьіні народа» .

Такім чынам, вобразная сімволіка паэзіі Максіма Багда-новіча павінна разглядацца не інакш як у сувязі з канкрэт-нымі сацыяльна-гістарычнымі ўмовамі жыцця беларускага народа. Сувязь гэта прасочваецца ў розных творах з большей ці меншай паслядоўнасцю. Аднак сярод вершаў Багда-новіча ёсць і такія, у якіх наяўнасць яе не выклікае сумнен-ня, напрыклад у вершы «Дождж у полі і холад...» (1909):

Дождж у полі і холад... Імгла...

Дзесь у вёсцы міргаюць агні.

Там, злякаўшысь, схавалась, лягла

Доля горкая ў чорным цяні.

I пад цёмнымі скрыдламі ночы

Не убачаць цяпер яе вочы.

Толькі вецер асенні, начны

У полі сумна гудзіць і пяе

Аб радзімай старонцы глухой

Ды аб долі няшчаснай яе.

Цісне сэрца мне песня начная...

Хай жа голасна вецер спявае,

Хай пяе ён у роднай зямлі,

Каб у сэрцах нам сорам збудзіць,

Каб змагацца з няпраўдай ішлі,

У чыім сэрцы сумленне не спіць.

Долю чорную ноч не схавае,

Калі выльецца песня жывая!

(I, 177)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 [32] 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73