Произведения
Интересные ссылки
Смотри здесь источник полезных советов для здоровья.

ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Калі я ўваходжу ў пакой, Максім ужо не кашляе. Ён вы-цірае хустачкай кропелькі поту на лбе. Яго пышная цёмна-каштанавая шавялюра зрабілася вільготнай. Рыжаватыя вусы бездапаможна апусціліся ўніз. А карыя вочы сталі цёмныя, бліскучыя і празрыстыя...

Ён падсоўвае блізка да сябе керасінавую лямпу і абстаў-ляе яе з трох бакоў кнігамі. Святло лямпы засланяюць ад мяне: Генрых Гейнэ, Тарас Шаўчэнка, Афанасьеў, Шэйн і г. д. Цяпер лямпа асвятляе толькі бе/оі квадрат паперы і невялікую частку сцяны...

На яго тумбачцы ляжыць некалькі густа спісаных ліст-коў. Я міжвольна чытаю назву:

«Страцім-лебедзь»...

Праз некалькі дзён, калі «Страцім-лебедзь» быў начыста напісан дробным, бісерным почыркам, Максім чытаў мне гэты верш. Ён чытаў усхваляваным глухаватым голасам. Канцоўку ён прагаварыў надламаным тонам:

Ад усіх цяпер патомкі ёсць, Ды няма адных — Максімавых.

Ён запнуўся і тут жа паправіўся:

Ды няма адных — Страцімавых».

Усё сказанае вышэй на першы погляд з'яўляецца не болей чым цікавай асаблівасцю псіхалагічнай арганізацыі індуальнасці Багдановіча. Паспрабуем паказаць эта на прыкладзе верша «Ноч. Газніца гарыць, чырванее»:

Ноч. Газніца гарыць, чырванее,

I гарбата, астыушы, стаіць.

За сцяной запявае завея,

Сумна бомамі ў полі звініць.

3 краю ў край яе гул аддаецца,

I чагось усё думаю я,

Што з няволі зімовай там рвецца

Крэпка скутая снегам зямля;

Грудзі моцныя цяжка ўздымае,

Ветрам вее, як дыхаць пачне,

Снег халодны ў палёх калыхае

I вось-вось свае путы страхне.

(148)

Акрамя прамога сэнсу, які маюць словы гэтага верша (г. зн. найменні канкрэтных рэалій быту, прыроды, псіха-лагічнага стану чалавека), тут праступае і якасна іншы, цэ-ласны змест. Іменна ў суадносінах канкрэтных элементаў мастацкага паказу з момантамі грамадскай свядомасці, з самім светаадчуваннем паэта ляжыць найважнейшы прын-цып мастацкага, эстэтычнага ўспрымання. Словы «няволя зімовая» ўспрымаюцца ў вершы як сімвал паднявольнага жыцця беларускага працоўнага народа ва ўмовах дарэва-люцыйнай рэчаіснасці. Настрой лірычнага героя звязваецца са свабодалюбівымі думкамі паэта, яго верай у рэвалюцый-ныя змены. «Ён фарбуе вакольнае ў пяшчотныя казачныя колеры і напаўняе свет вобразамі народнай фантазіі,— пісаў 3. Бядуля ва ўспамінах.— У Максімавых путчах жывуць лесуны, у яго рэчках і азёрах купаюцца русалкі.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 [31] 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73