ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

У большасці вершаў Верлена, перакладзеных Багданові-чам, выразна заяўляюць аб сабе прыкметы ночы. Вершау іншага плана, у якіх час не акрэслены, сярод перакладаў з Верлена менш, дзённых амаль няма 4. Факт гэты самым натуральным чынам суадносіцца з тым, што назіраецца ў творчасці Багдановіча. Гэту сувязь можна праса-ь асабліва выразна на прыкладзе аднаго з вершаў у перакладзе Багдановіча:

Трэск дроў; газніцы блеск няяркі; за сталом

Задумчыва сяджу з рукою пад віском;

У вачах каханай знік пагляд мой; ціша хаты;

Пара закрытых кніг, дымяшчайся гарбаты!

Прыемна думаць мне, што дню ізноў канеи;

Салодка стомлены, чакаю я вянеп,

Гарачы шлюбны мрок, шалёнасць першай ночы...

I тэта ўсё ісці з душы маёй не хоча,

Хоць час жаданы ў даль нясе чарга прыгод

Праз лютых месяцаў і скучных тыдняў ход.

(I, 358)

Пераклад вельмі блізкі да арыгінала — паэт, як звычай-на, імкнуўся захаваць па магчымасці і асаблівасуі гукавой арганізацыі, якая характэрна для верша Поля Верлена:

Le foyer, la lueur, etroite de la lampe Трэск дроў, газніцы блеск няяркі...

Сумежнае па асацыяцыі гучанне ў радку слоў «1а lueur» i «de la Іатре» як бы вар іруе фанемны рад слова «1а lu-тіёге» — «святло». У перакладзе М. Багдановіча яно замя-шчаецца гучаннем слоў «трэск» і «газніцы блеск». Тут вар -іруюцца іншыя фанемы, сярод якіх прыкметна вылучаецца «с» і блізкае да яго па гучанню «з». Аднак французскае слова «1а Ійтіёге» па-беларуску азначае «святло». Такім чынам, у перакладзе захаваны не толькі сэнс верша, але і прынцып гукапісу.

Перакладаючы выдатнага французскага паэта, васем-наццацігадовы Багдановіч прайшоў добрую школу майстэр-ства. Аднак у арыгінальнай творчасці беларускага паэта есць вершы, якія сведчаць не столькі аб уплыве П. Верлена на яго творчасць, колькі аб пэўнай пераклічцы іх псіхалагіч-нага вопыту. Прывядзём адзін з іх (па жанру гэта верш у прозе):


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 [29] 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73