ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Бацька паэта А. Я. Багдановіч у сваіх успамінах адзна-чаў што Максім звычайна пісаў або вечарам, або позна ноч-чу Як відаць, гэта быў час, калі з асаблівай сілай абваст-оаўся слых і зрок мастака,— улюбёны час, калі яго навед-вала муза. Дзень быў часам карпатлівай працы — даволі шырокая перапіска, чытанне, вучоба, апрацоўка напісанага з вечара і многае іншае зноў да вечара, калі ён зможа сказаць вершам:

Прывет мой і табе, штодзённы рупны труд,—

Гатуеш радасць ты ад творчаскіх мінут.

(I, 221)

Эксперыменты па вывучэнню моўных паводзін чалавека паказваюць, што яго рэакцыі на частыя стымулы (словы, склады, гукаспалучэнні і інш.) адрозніваюцца ад рэакцый на рэдкія стымулы 3. Гэта псіхалагічная асаблівасць адбіла-ся не толькі ў арыгінальнай творчасці Багдановіча, але і уплывала на выбар ім твораў для перакладу. Няцяжка заў-важыць, што пераважная большасць твораў, якія Багдано-віч перакладаў, не толькі тэматычна блізкая яму як паэту, але і па прыватнаму псіхалагічнаму вопыту, які непазбежна праступае ў іх слоўна-вобразнай структуры. Ілюстрацыяй да сказанага могуць служыць наступныя радкі з верша Ю. Святагора «Дзве песні», які М. Багдановіч выбраў для перакладу з многіх іншых:

Я палямі іду, і нявесела мне,

I гаруе душа у чужой старане.

Але гляну навокала: тая ж зямля,

Як і ў родным краю, разлягліся паля,

Тыя ж зоркі гараць у глухой вышыне

На чужой старане.

А як песню пачуў, што над рэчкай звініць,

Хваляй вольнай, жывой з-за курганаў бяжыць,—

Я пазнаў, чагось свойскага многа у ей:

Калісь чуў гэта ў песнях старонкі сваей...

(I. 327)

Багдановіч перакладаў многіх паэтаў. Аднак да верщау П. Верлена ён звяртаўся з асаблівай ахвотай, бо знаходз^ у іх блізкія да асабістай эмацыянальную атмасферу і харак. тар светаадчування. Прывядзём для ўзору пачатковыя рад. кі з перакладаў вершаў П. Верлена ў тым парадку, у якім яны змешчаны ў Зборы твораў М. Багдановіча (1968):

Ціхі і сіні блішча над хатай Неба прастор...

(«Ціхі і сіні блішча над хатай») Сон цёмны ўсё мацнее...

(«Сон цёмны йсіі миинес») Слабне зо'лак, згарае...

(«Захад»)

Глянь: месяц бледны У лясу гарыць...

(«Глянь: месяц бледны»)

Покуль, зорка, ўранці твой Бледны бляск яшчэ зіяе...

(«Покуль, зорка, йранйі твой»)

Раяль цалуе тонкая рука

У час вячэрні шэра-ружаваты...

(«Раяіь иалуе тонкая рука»)

У полі мрок, Нуда без краю...

(«У полі мрок»)

У полі дзікім і апусцелым

Праходзяць ноччу дзве мары ў белым...

(«Сенгьшенгальная бяседа»)

Ноч. Дождж. Нябёс імгла.

Абрысам цёмным рэжа Гатычны горад іх...

(«Ноч. Дождж. Нябес імгла...»)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 [28] 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73