ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

ПСІХАЛАГГЧНЫ I ЛІНГВІСТЫЧНЫ МОМАНТЫ ЭСТЭТЫЧНАГА УСПРЫМАННЯ

 

Даследаванне літаратурнага твора пачынаецца з усве-дамлення сувязі і розніцы паміж сапраўдным вопытам чала-вечага быцця і абстракцыямі з гэтага вопыту, г. зн. з усве-дамлення неабходнасці разгадаць дыялектыку жыццёвай і мастацкай праўды.

Возьмем псіхалагічны аспект праблемы — розніцу паміж індывідуальнымі ўласцівасцямі чалавечай асобы і грамадскі-мі элементамі ў іх і прааналізуем найбольш прыкметныя асаблівасці яе праяўлення ў творчасці М. Багдановіча.

Творчы шлях кожнага мастака, як вядома, звязаны з фактамі яго асабістага жьгцця. Грамадзянскі пафас і асаблі-васці светапогляду, мастацкія эмоцыі і думкі — усё тое, што складае эстэтычную каштоўнасць паэзіі,— выяўляюцца ў структуры твора апасродкавана, у цеснай сувязі з псіхала-гічнай рэфлексіяй паэта на з'явы жыцця і спосабамі яе ад-люстравання ў паэтычнай практыцы. Гэта ўзаемасувязь указвае на залежнасць структуры паэтычнай мовы ад агуль-ных уласцівасцей мастацкага мыслення.

У выніку вызначэння верагоднасных характарыстык фа-немных элементаў і іх устойлівых злучэнняў у зборніку М. Багдановіча «Вянок» выяўляецца, што частотнасць су-стракаемасці злучэнняў «но(а)ч», «ве(я)ча(э)р», «це(ё)-м(ень)н», «мрок(ч)» у словах «ноч» (ночы, начны), «ве-чар» (вечаровы, вячэрні), «цемень» (цемра, цёмны) і іншых значна большая, чым іх верагодных супрацьлегласцей па значэнню, якімі могуць быць словы «дзень», «раніца», «святло» '. Каб паказаць сувязь гэтай з'явы з агульнымі характарыстыкамі паэзіі Максіма Багдановіча, прывядзены радкі з вершаў, якія ўваходзяць у зборнік «Вянок», пачы наючы з першага ж цыкла «У зачарованым царстве»:

Ці казаць, ад чаго пацямнела рака...

(«Чуеш гул?..»)

У цёмнай глыбіні хавае...

(«Возера»)

Ноч плыве над зямлёй, сее росы...

(«Над возерам»)

У цёмным небе — хараводы...

(«Змяіны цар»)

У чарцы цемнай і глыбокай....

(«Возера»)

А к ночы свой чырвоны веер...

(«Прывет табе, жыццё на воліі»)

Жыццём напоўнены ўвесь мрок...

(«Блішчыць у небе зор пасеў»)

Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог...

(«Цеплы вечар...»)

Добрай ночы, зара-зараніцг!..

(«Добрай ночы, зара-зараніца!»)

Сінявокая ноч прахадзіла...

(«Ціха па мяккай траве»)

Думаецца, далей няма патрэбы пералічаць — прыклады дастаткова наглядныя. У зборніку «Вянок» усяго толькі адзін «дзённы» верш — «Сеў хлопчык з шкляначкай ля ву-лічнага ганку» — і некалькі вершаў, дзе час «нейтральны», не мае пэўных прыкмет.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 [27] 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73