ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Ужо ў ранніх вершах Багдановіча, напісаных у народным духу, выявіліся рысы, якія потым развіваліся ў грама-дзянскай і філасофскай лірыцы паэта. Вось радкі аднаго з ix:

Сэрца ные, сэрца кроіцца ад болю,—

Ой, пайду я з цеснай хаты ў тое поле.

У чыстым полі вецер вее, павявае,—

Ты пакінь мяне, нуда мая нямая!

Я тады б у песні звонкай, салаўінай

Выліў тугу і на вецер буйны кінуў,

I развеяў бы яе ён на раздоллі,

Каб не ўбачыць мне ніколі ўжо нядолі.

(I. 63)

I ў ранніх вершах, i ў болын позніх, напісаных у 1915— 1916 гг. («На ціхім Дунаі»), Багдановіч выкарыстоўвае паэтыку народнай песні. I ў тых, і ў другіх выступаюць сацыяльныя матывы. Зварот да беларускай народнай песні ў той час сведчыў аб дэмакратычнай арыентацыі Багдановіча і, як відаць з артыкула паэта, быў не выпадковым. Ледзь не кожны з вершаў цыкла «Згукі бацькаўшчыны» мае свой «адпаведнік» або па настрою, тэме, характеру гукавой ар-ганізацыі, або па вобразнай сістэме ў цыкле «На ціхім Ду-наі». Так, у вершы «У Максіма на кашулі» вытрыманы той Жа прынцып бінарнасці структурных элементаў, што і ў вершы «Уся ў слязах, дзяўчына»:

У Максіма на кашулі вышыты галубкі;

Я за тое вышывала, што цалуе губкі.

У Максіма на кашулі вышыты лісточкі;

Я за тое вышывала, што цалуе вочкі.

У Максіма на кашулі вышыты падкоўкі;

Я за тое вышывала, што цалуе броўкі.

(I, 250)

Цікава, што ў гэтым вершы-імітацыі вядомай «Лявоаі-хі» выкарыстана аналогія формы паралельных зрокавых во-бразаў. На ўзроўні гукавой арганізацыі гэты прыём пад. трыманы рыфмоўкай (галубкі — губкі, лісточкі — вочкі падкоўкі — броўкі). У названых цыклах ёсць вершы, дсловы з народных песень ужыты ў тэксце без змен, яны як бы цытуюцца, служаць настраёвым фонам вершаў. Мы ўжо прыводзілі вышэй адпаведныя строфы верша «Вечар», У цыкле «На ціхім Дунаі» гэты прыём ужыты ў вершы «Не-пагодны вечар»:


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 [25] 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73