ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Аднак нас цікавіць зараз не так сама.з'ява, як тое, чым жа яна тлумачыцца, у якіх адносінах знаходзіцца з рацыя-нальным і эмацыянальным пачаткамі ў творчасці Максіма Багдановіча. Паэт, як відаць, не ставіў перад сабою такой задачы, якую вырашыў. Варыянты верша сведчаць, што по-шукі вяліся ім толькі адносна адзінага непаралельнага, г. зн. больш вершавага, чым песеннага, вобраза «жаўтадзюбы». Паэт імкнуўся да сімфарычнай, асацыятыўнай сувязі яго са зместам, больш складанай і тонкай, чым метафарычная. Гэта тое новае, што ён намагаўся надаць песеннаму жанру, трансфармуючы яго ў лірычны верш.

Тут дарэчы прывесці словы Ф. Шэлі: «Падобна думкам, гукі знаходзяцца ў вядомых адносінах як адзін да другога, так і да таго, што яны выяўляюць, і ўспрыманне іншага парадку ў гэтых адносінах нязменна аказваецца звязаным з успрыманнем парадку ў саміх думках, якія паэт выказвае».

Аднак адкуль жа такое спецыфічнае праяўленне паўто-раў на фанемным узроўні, якога не дае сама гутарковая мова (з выпадковасцю гукаспалучэння ў ёй) на працягу такога невялікага адрэзка? Адказ на пытанне знаходзім у тым, што гэты верш Багдановіча трансфармаваны з народ-чай песні. «Згодна з тэорыяй інфармацыі,— піша А. Яскевіч,— з'ява, атрымаўшы для гэтага магчымасці, вельмі хут. ка, можна нават сказаць скачком праяўляе свае патэнцыі, фарміруе сістэму, хоць ёй потым суджана вельмі доўгае жыццё. Пры гэтым сістэма, «унутраны код» з'явы фармі-руецца з вялікім запасам так, каб, не мяняючыся, прапус-ціць любы аб'ём узрастаючай інфармацыі ў будучым. Ад-ным словам, у першапачаткова сфарміраваным кодзе ёсць усё, чаго павінна дасягнуць з'ява ў сваім канчатковым, ідэ-альным развіцці»   .

Багдановіч напісаў шмат твораў у народным духу: «Мушка-зелянушка і камарык — насаты тварык», «Максім і Магдалена», «Страцім-лебедзь» і іншыя вершы з цыкла «На ціхім Дунаі»-. Ёсць у яго і творы, якія, гаворачы словам! паэта, «ад народнай песні і не адрозніш»: «Лявоніха», «У Максіма на кашулі», «Ой, пайшла сабе Скірпуся на кір-маш» і інш. Час, калі яны былі напісаны, вызначаўся тым, што нацыянальная культура і літаратура павінны былі ад-раджацца без адчувальнай сувязі з устойлівымі традыцыя-мі. Умовы гістарычнага існавання беларускага народа ў мі-нулым былі неспрыяльныя для яго духоўнага развіцця, аднак гэта не значыць, што традыцый зусім не было або ўсе яны аказаліся нежыццяздольнымі. «Дакладна гаворачы,— пісаў М. Багдановіч,— гэта літаратура ніколі не замірала канчаткова ў краі. Лінія яе жыцця ўяўляецца неперарыў-най» (II, 343). Неабходна, аднак, дадаць, што гэта была лі-таратура ў значнай сваёй частцы рукапісная, якая не магла спрыяць развіццю эстэтычнай традыцыі. Новая беларус-кая літаратура ўзнікла, як вядома, якраз у той час, калі прамая эстэтычная пераемнасць мінулага і сучаснага была моцна аслабленай. Літаратура на беларускай мове, піша В. Каваленка, «не мела ні дастаткова моцнай эстэтычнай асновы, якая магла б надаць ёй адразу сілы ўалёту, ,ні дастаткова шырокай перспективы».

Горача дбаючы пра лес роднай літаратуры, Багдановіч перасцерагаў сябе і іншых ад таго, каб пад прыкрыццём народнага духу не занесці ў паэзію «і ўласныя нікчэмныя вы-думкі і яшчэ шмат што» (II, 170). I ўсё ж паэт лічыў, што яшчэ не настаў час, калі можна поўнасцю адмовіцца ад на-пісання вершаў у «народным духу». «Думаецца,— пісау ён,— пакуль мы робім першьгя крокі, трэба нам трымацца народнай песні, як сляпы трымаецца плоту, трэба стаць блі-жэй да першага з абодвух спосабаў творчасці; але пры гэ-тым мы павінны памятаць, што ён добры толькі для пачат-ку працы, што на ім далека не зайдзеш, і што раней або пазней мы павароцім на шырокі, у бязмежную даль пра-лёгшы, шлях» (II, 170—171).

Правільнасць і дыялектычнасць тэарэтычнага асэнса-вання асноўных напрамкаў развіцця беларускай паэзіі пацвердзілася неўзабаве ў творчасці многіх паэтаў,— пачы-наючы ад Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Вагданові-ча да нашых сучаснікаў М. Танка, П. Панчанкі, А. Куляшо-ва, А. Вялюгіна, Р. Барадуліна, А. Пысіна, У. Караткеві-ча, А. Вярцінскага і інш.

Калі разглядаць творчасць М. Багдановіча ў сувязі з агульным працэсам дэмакратызацыі беларускай літаратурЫ, то нельга не заўважыць, што ўжо раннія вершы сведчаць а& яго адданасці перадавым традыцыям. Блізкасць да фаль' клорных вытокаў таксама сведчыла аб ідэйнай арыентацЫ' маладога паэта.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 [24] 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73