ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Калі мы скажам, што «вагітная» (цяжарная) у паэзіі М. Багдановіча як бы жыве ў замкнёным, адасобленым ад іншых людзей свеце, то тым самым толькі падкрэслім, што фальклор быў успрыняты ім і ўвайшоў у яго творчасць ар-ганічна — не толькі асобнымі элементамі паэтыкі, але міфа-лагічным духам, які мы да сённяшняга часу адчуваем, калі сутыкаемся з народнымі павер'ямі і нават забабонамі.

Заўважым, што гэту своеасаблівую эмацыянальную ат-масферу ў вершах пра «вагітную» стварае ў значнай ступені фармальная замкнёнасць абраных сродкаў выразнасці:

 

Дзераўлянае яечка

Ты ўдаеш сабой зусім.

Адчыні яго,— а ў ім

Дзераўлянае яечка.

Гэтак сама чалавечка

Затаіўшы ў нетрах, тым

Дзераўлянае яечка

Ты ўдаеш сабой эусім.

(I, 146)

Па форме гэты верш — трыялет, форма старафранууз. екая. Аднак у аснову яго пакладзены вобраз, сувязь яко-га з язычаскім культам не выклікае сумненняў. Мы ж пры-вялі яго тут дзеля таго, каб падкрэсліць іменна замкнёнасць яго структуры, на гэты раз гранічную, якая надзвычай ад. павядае змястоўнасці верша. Сэнс гэтага верша даволі ад-назначны і зведзены да пэўнага сімвала, прычым, трэба падкрэсліць, за кошт жанру.

З'ява гістарычнай дыялектыкі жанру заўважана многімі даследчыкамі. Той або іншы жанр з пастаянным набыццём наватарскіх рыс у кожнага сапраўды арыгінальнага і сур'ёз-нага мастака захоўвае «ўнутраную сутнасць сваёй структуры, у ім застаецца нейкі інварыянтны элемент ад старажыт-ных узораў, калі ён упершыню сфарміраваў сваю структуру».

Так, у вершы «Уся ў слязах, дзяўчына» паэт_йыкары-стаў Авдзь не усе магчымасці жанру лірычнай народней пес-ні, давеўшы іх да дасканаласці. Яго працу над словам мож-ЯТРпараунаць з апрациукай дыяменту, у якім майстар шлі-фуе грані так, што бляск ад іх адбіваецца на паверхні іншых, і ўсё разам складае незвычайную ігру святла. У структуры верша праяўляецца адзіны закон, якому пад-парадкаваны ўсе яго элементы, як у дыяменце паўторнасць паверхняў,— адзіны закон бінарнасці. Словы верша нясуць звычайна просты сэнс жыццёвых рэалій. Верш паўтарае песенныя інтанацыі (шасцідольнік), але тут вытрыманы бі-метрызм як рытмікі, так і словападзелу (дакладней, семан-тычных адзінстваў):

Уся ў слязах II дзяўчына

Хіліцца II да тына.

Поруч з ёю II пад расою

Зіхаціць II шыпшына.

 


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 [23] 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73