ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Паспрабуем выявіць структурныя асаблівасці гэтага верша ў сувязі з пастаўленай намі задачай. На прыкладзе яго можна прасачыць своеасаблівасць логікі паэтычнай, разгле-дзець прыроду аднаго з яе кодаў. Па-першае, гэта — паста-янная, рэфлексіўная сувязь з традыцыяй. Без яе названы верш не толькі цяжка зразумець сучаснаму чытачу, але і ін-туітыўна ўспрыняць. Толькі ў тым выпадку, калі прыняць пад увагу сувязь верша з народнымі песнямі, можна даць лагічную інтэрпрэтацыю яго зместу, блізкую да аўтарскай; слова «жаўтадзюбы» можа асацыіравацца з весткай аб любым (па аналогіі з вобразнай сімволікай народных песень). Варыянт гэтага радка ў аўтографе яшчэ больш дакладна арыентуе на фальклорна-песеннае паходжанне гэтага во-браза:

Дзе той бусел жаўтадзюбы,

Што дасюль марудзе?

Ключавыя элементы вобразнасці гэтага верша настолькі тыповыя для вуснапаэтычнай творчасці, што адпаведныя ім паралелі можна адшукаць у многіх беларускіх народных песнях. Для параўнання прывядзём найбольш характэрныя з іх:

У беларускім фальклоры бусел — жаўтадзюбы, мабыць, таму, Што аранжавы колер часта называюць жоўтым.

Прыляцелі гусі 3 далёкага краю, Селі яны, палі На ціхім Дунаю.

Селі яны, палі На ціхім Дунаю,— Пачакайце, гусі, Я вас запытаю:

— Ці з таго вы краю, Скуль мілога маю, I мілога маю Ды не прычакаю.

Варажэнькі кажуць, Ой, што я не плачу, Выйду на вуліцу — Сцежачкі не бачу.4

Суаднясём верш М. Багдановіча з фрагментамі яшчэ ад-ной сюжэтна-тыповай для беларускага фальклору песні:

Ой, у лесе, Пры каліне, Калыха\а Марусеня Дачку й сына.

яоыстоўвае сталыя вобразы фальклорнай паэтыкі і пры-ВЫК псіхалагічнага паралелізму, за якімі дзякуючы шырока вядомым узорам народнай творчасці замацавана пэўнае кола асацыяцый.

Вечар ціхі, вечар просты

Ад усходу ўжо ідзе,

Бусел белы, чарнахвосты

Будзе хутка у гняздзе.

Роўнай важкаю хадою

Я іду адпачываць.

Ціша вее нада мною,

I, здаецца, штось чуваць.

Мо пачула бусла вуха,

Што над хатаю ляціць.

Мо дзіцёнка сэрца глуха,

Глуха так ва мне стучыць.

(I, 183)

 

Не адна я

Застаюся.

Ёсць у полі калінанька —

Прыхілюся.

Не адна я,

3 дзетачкамі,

Як у полі калінанька

3 кветачкамі.

Не толькі звычайны для народнай песні паралелізм во-бразаў, але і характэрная канцоўка дае ключ да ўспрымання верша Багдановіча «Уся ў слязах, дзяўчына».

Калі прыгадаць, што з культам бусла звязана рэлігійнае вясновае свята благавешчанне, а таксама нараджэнне дзіця-ці, асабліва ў незамужніх, то стане зразумелым знакавы код верша і яго традыцыйныя карані. Варта адзначыць, што этычная надзвычайнасць становішча цяжарнай незамужняй жанчыны адчуваецца, відаць, больш за ўсё таму, што паэт выкарыстоўвае сталыя вобразы фальклорнай паэтыкі і пры-ВЫК псіхалагічнага паралелізму, за якімі дзякуючы шырока вядомым узорам народнай творчасці замацавана пэўнае кола асацыяцый.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 [22] 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73