ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

СТРУКТУРНЫЯ АСАБЛІВАСШ ВЕРШАУ НАРОДНАГА СКЛАДУ

 

Неабходнасць разглядаць любую літаратурную з яву ў сувязі не толькі з развіццём гісторыі, характэрнымі рысамі сацыяльнага стану грамадства, але і з традыцыямі нацыя-нальнай культуры была асэнсавана тэарэтычна яшчэ на самым пачатку развіцця беларускага літаратуразнаўства. Спатрэбілася некалькі дзесяцігоддзяў, каб суаднесці мастац-кія дасягненні нашай літаратуры з сусветнымі, выявіць у ёй агульначалавечае, адначасова важнае для людзей іншых краін з іншай культурай. Гэта пашырыла эстэтычныя да-лягляды беларускага літаратуразнаўства, аднак ужо самі поспехі выявілі і недахопы.

У наш час адчуваецца вострая   неабходнасць   развіцця літаратурнай тэорыі,   у   прыватнасці   вывучэння   ўласна паэтычнай мовы,— асабліва тых яе элементаў, якія ляжаць у сістэме сродкаў выразнасці. Гэта добра разумеюць сёння як даследчыкі паэзіі, так і прозы.  А. Яскевіч,   напрыклад, лічыць, што сказаць нешта больш-менш кваліфікаванае аб працэсе формаўтварэння або аб прыродзе   своеасаблівасці твора можна толькі «ў сувязі з самой рэчыўнасцю слоўнага мастацтва — мовай» '. Даследчык мае рацыю. Toe, што бе-ларускім літаратуразнаўствам гэта праблема не ставілася да нядаўняга часу, выглядае парадаксальным, бо неабходнасць распрацоўкі метадаў і прынцыпаў структурнага даследаван-ня мовы мастацкіх твораў  практычна   востра   адчувалася яшчэ з часоў Максіма Багдановіча. Вядома, вывучэнне пра-содыі кожнай нацыянальнай мовы задача не простая. Аднак даследчыкі рускага літаратуразнаўства і лінгвістыкі, і у пры-ватнасці вершазнаўства, у наш час стварылі рэальную асно-ву сістэмнага падыходу да гэтай праблемы.

Руская тэорыя верша, распрацоўка якой асабліва інтэН-сіўна вядзецца ў апошнія дзесяцігоддзі, у гэтым плане мае реч Маякоўскі, маючы на ўвазе аўталагічяы стыіль, пісаў: «Ищем точной и нагой». У савецкай паэзіі гэтым стылем карысталіся  А. Твардоўскі, К. Сіманаў і інш.

У пастаноўцы і вырашэнні пытання аб семантычным, сэнсавым аналізе верша найбольш пленным можна лічыць падыход да верша як да змястоўнай, эстэтычна значымай Формы, якая ўяўляе сабою структурнае адзінства кампанен-таў розных узроўняў (ад метра і рытму да семантыкі слова і інтанацыйна сінтаксічнай арганізацыі). Думкі сучасных савецкіх даследчыкаў разыходзяцца адносна таго, штб трэба лічыць фундаментам аналізу: змест верша, лірычную эмоцыю, увасобленую ў ім, або яго заўсёды змястоўную форму, агульны каркас яго метрычнай кампазіцыі. Некато-рыя з іх аддаюць перавагу вывучэнню зместу верша (Л. Ці-мафееў, Б. Ганчароў, В. Кожынаў). Іншыя ж вершазнаўцы (В. Жырмунскі, М. Гаспараў, А. Жоўціс, К. Вішнеўскі, Ю. Лотман) лічаць мэтазгодным ісці ў даследаванні ад метра-рытмічнай структуры тэкстаў да семантычнай інтэр-прэтацыі іх.

Перад беларускім вершазнаўствам і прафесійнай кры-тыкай паўстала неадкладная задача абагульнення і сістэма-тызацыі мастацкіх дасягненняў і, вядома, канкрэтнага ана-лізу. Гэта надзвычай важна ў сувязі з тым, што для паэтычнай структуры няма адзіных, раз і назаўсёды ўстаноўленых эталонаў мастацкай дасканаласці. У той жа час відавочна, што для выяўлення эстэтычнай каштоўнасці верша менш за ўсё падыходзяць адны толькі фармальныя крытэрыі. Аднак крытыка, як правіла, ухваляла толькі асобныя кампаненты вершаванай структуры, напрыклад дакладнасць рыфмы (як быццам дакладнасць адзіная мера яе вартасці), моўна-воб-разнае багацце (аднак і Блок, і Пушкін — тонкія майстры метафары — стварылі шэраг твораў, строга вытрыманых у ауталагічным стылі 2), алітэрацыі (у вершах М. Багданові-ча, надзвычай цікавых з боку гукавой арганізацыі, гэты прыём выкарыстаны толькі ў некаторых вершах). У агуль-наи жа ацэнцы твораў нашы крытыкі доўгі час пакладаліся на інтуіцыю.

Прьшметныя зрухі ў галіне даследавання прасодыі бела-РУскаи мовы намеціліся толькі   ў   апошняе дзесяцігоддзе.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 [20] 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73