ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Крытычным артыкулам М. Багдановіча, як вядома, уласціва (дастатковая для свайго часу) глыбіня тэарэтыч-нага асэнсавання літаратурнага працэсу. Аднак і ён лічыў для сябе неабходным звярнуцца да беларускага чытача з такімі творамі, як «Апокрыф» і «Апавяданне аб іконніку і залатару...», дзе ў вобразнай форме спрабаваў раскрыць эстэтычную каштоўнасць мастацтва, значэнне прыгажосці ў жыцці працоўнага народа, у асноўнай сваёй частцы мала-пісьменнага.

Максім Багдановіч на самым пачатку ўнёс значны уклад у агульную справу развіцця беларускага вершазнаўства. Адначасова ён быў уважлівым, высокакваліфікаваным кры-тыкам маладой прозы і драматургіі. Паэт з трапяткой ці-каўнасцю творцы і аналітычнай дапытлівасцю вучонага да-следаваў складаную сувязь рацыянальнага і эмацыянальнага ў мастацкай творчасці.

У зборніку М. Багдановіча «Вянок» змешчаны шэраг праграмных вершаў — «Халоднай ноччу я ў шырокім, цём-ным полі», «Песняру», «Ціхія мае ўсе песні...» (1910), «Ліст...» («Хоць значыць гэтае несць у Афіны совы») (1913) і інш., у якіх разглядаецца пытанне аб ролі думкі і пачуцця ў мастацкай творчасці. Сярод перакладаў паэта значную колькасць складаюць вершы на гэту тэму вядо-мых майстроў слова — Алеся (Аляксандра Кандыбы), Верлена, Шылера.

У артыкуле М. Багдановіча «Паэзія геніяльнага вучонага», прысвечаным творчасці М. Ламаносава, выразна акрэслена думка аб тым, што і паэзія, і навука маюць адну і тую ж мэту — задавальняць пазнавальныя патрэбы чалавека. Вядома, паэзія задавальняе і эстэтычныя патрэбы чалавека. I ўсё ж у тым, што было сказана Багдановічам больш як паўстагоддзя назад, ёсць рацыя і дастатковая глыбіня пранікнення ў сутнасць праблемы. «Навука дае схему, формулу,— сцвярджаў Багдановіч,— паэзія — жывы, канкрэтны вобраз. Аднак ужо ў метадах, якімі аперыруе кожная з іх, мы не знаходзім настолькі цвёрдага размежавання. Праўда, у паэзіі інтуіцыя з'яўляецца той стыхіяй, якая мае больш значны ўплыў, а ў навуцы — лагічнае «умозрение», якое нетаропка далучае адзін вывад да другога. Але ж гэта апошняе не чужое і для паэтычнай творчасці, а інтуіцыя і ў навуко вых адкрыццях іграе вялікую ролю».

Такім чынам, М. Багдановіч, адводзячы пэўнае месца \ рацыянальнаму, разумоваму ў паэзіі (што ўжо было не но- / вым, скажам, у рускім літаратуразнаўстве), паставіў гэта пытанне шырэй. «Формы, у якіх навука і паэзія замацоў-ваюць свае дасягненні,— адзначаў паэт,— не толькі адноль-кавыя, але нават супрацьлеглыя» (II, 116). У разуменні ж формы Багдановічам найбольш яскрава праявілася яго тон-кае і дасканалае тэарэтычнае мысленне. «Усё гэта не выхо-дзіла за межы шаблону, выпрацаванага ў Заходняй Еўро-пе,— пісаў ён пра паэзію вялікага рускага вучонага Лама-носава,— з папраўкай прыстасавальна да ўмоў нашага жыцця. Думаецца нават, што гэта вернасць шаблону магла быць намеранай у Ламаносава, з'яўляючыся рэзулътатам намаганняў даць на рускай мове іменна roe, што мелася ўжо ў другхх еўрапейскіх землях. 3 другога боку, казённы, служ-бовы характар гэтай паэтычнай работы павінен быў вы-ключаць магчымасць душэўнага гарэння (курсіў наш.— А. К.), магчымасць творчасці» (II, 118).


1 [2] 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73