ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Мэта, з якой Багдановіч пісаў гэты артыкул, адразу ж акрэсліваецца ва уступе да яго ўслед за вызначэннем ролі Шаўчэнкі ў развіцці культуры ўкраінскага народа: «Творы Шаўчэнкі ацэньваліся з усіх магчымых пунктаў гледжання, вывучаліся шляхам самых розных метадаў, і толькі метад эстэтычны заўсёды знаходзіўся ў ценю. Так, напрыклад, нават для аналізу верша ўкраінскага генія і выяўлення сродкаў паэтычнага ўздзеяння, якімі гэты верш валодае, не зроблена амаль нічога. Наш сціслы нарыс з'яўляецца спро-бай запоўніць гэты прабел» (II, 140).

Выказаная ў гэтым артыкуле думка аб тым, што дасле-даванне сродкаў вобразнага ўвасаблення з'яўляецца неаб-ходным звяном у вывучэнні творчасці кожнага паэта, застаецца актуальней у адносінах і да спадчыны самога М. Багдановіча. Работа, якая была прароблена агульнымі намаганнямі розных даследчыкаў, дазваляе паглядзець на творчасць Максіма Багдановіча цэласна і разам з тым вызначыць як поспехі, так і прабелы ў вывучэнні яго бага-тай спадчыны. «Чалавек шырокай адукацыі,— пісаў Кузьма Чорны,— энцыклапедыст у самым поўным сэнсе гэтага слова, Максім Багдановіч ад самых пачаткаў свае творчасйі быў у абсягу перадавых агульначалавечых ідэй, у якіх ён знаходзіў месца беларускай нацыянальнай думцы. Адсюль ідзе вялікая прагрэсіўнасць яго творчасці і яе абсалютная супрацьлегласць рэакцыйнай нацыяналістычнай абмежа-ванасці.

Ён любіў свой народ і радзіму нават у далечыні ад яе. Шч асце свайго народа ён бачыў у выхадзе яго на шырокую арэну агульначалавечай гісторыі. Як роўны з роўнымі, бела-рускі народ мысліўся ім сярод усіх іншых народаў, і ў гэтым галоўныя матывы яго творчасці. 

На новыя ступені развіцця ён узняў беларускую паэзію, давёў яе да фармальных дасканаласцей».

у сучаснай беларускай літаратуры можна вылучыць асобны напрамак, асновы якога ў многім вызначаны твор-часцю Багдановіча, прычым гэта выявілася не толькі ў паэзіі, але і ў прозе.   ^

У перадрэвалюцыинае дзесяцігоддзе, напярэдадні вялі-кіх змен, усталявання новага жыцця і новага мастацтва Багдановіч рабіў важную справу: узбагачаў беларускую культуру лепшымі мастацкімі здабыткамі іншых народаў і далёкіх часоў (формы грэчаскія, старафранцузскія, фаль-клорныя; пераклады — з Верлена, Гарацыя, Шаўчэнкі і іншых майстроў сусветнай паэзіі). Са шчаслівым здзіўлен-нем заўважаў ён, што беларуская мова падыходзіць да любой з гэтых прыгожых форм.

Беларуская літаратура мае багатыя нацыянальныя тра-дыцыі яшчэ і таму, што ля самых яе вытокаў побач з Ку-палам і Коласам стаяў самабытны майстар слова Максім Багдановіч. Дзякуючы яго так званым «фальклорным» вершам здабыткі народнай творчасці ўвайшлі ў беларускую паэзію арганічна пераасэнсаванымі і засвоенымі.

Ужо на самым пачатку свайго развіцця беларуская савецкая літаратура пазбавілася нацыянальнай замкнёнасці. Гэта выявілася як у яе ідэйна-эстэтычных пошуках, так і ў галіне паэтыкі. Варта падкрэсліць, што адзначаная тэн-дэнцыя ў паэзіі сацыялістычнага рэалізму нашага часу самым непасрэдным чынам звязана з пошукамі і заваёвамі М. Багдановіча, якія праявіліся ў творчым пераасэнсаванні фальклорна-рамантычных   і   старадаўніх паэтычных форм.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 [19] 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73