ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Рэзкая дыферэнцыяцыя — ад вершаў народнага складу да філасофскай лірыкі — характарызуе яго творчасць у значнай меры як рацыянальную ў падыходзе паэта да свай-го прызначэння ў жыцці і культуры беларускага народа. У творчасці М. Багдановіча знаходзім значную колькасць так званых «ралявых» вершаў (тэрмін В. Гіпіуса ). Вершы, У якіх паэт бярэ на сябе ролю прадстаўніка прыгнечанага класа, былі характэрны для творчасці М. Някрасава, а ў беларускай літаратуры, пачынаючы з Ф. Багушэвіча, і Дл>( Я. Купалы, Я. Коласа, 3. Бядулі, А. Гаруна, Ц. Гартнага і інш. У вершах «Вадзянік», «Сумна мне, а ў сэрцы смутак запявае», «Эміграцкая песня» і інш. М. Багдановіч як бы пераўвасабляецца ў беларускага селяніна, гаворыць ад яго імя, выкаэвае яго думкі і пачуцці, ужывае характэрныя элементы яго мовы, падкрэслівае рысы яго сацыяльнай псіха-логіі і светаўяўлення.

У паэзіі Багдановіча ёсць прыклады іншага парадку, j сярод іх спробы непасрэднага вырашэння праблемы суадно-сін рацыянальнага і эмацыянальнага ў творчасці. У вершы «Ліст...» гэта зроблена надзвычай вобразна, лагічна і эма-цыянальна. Цікава, што паэт адначасова ставіў перад сабою практичную мэту: даць на беларускай мове ўзор алек-сандрыйскага верша:

Александрыйскі верші Ты ціхі, як Эрэбус, Хаваючы агонь пад снегам. Хто in rebus Musarum знаецца, не можа не любіць Тваёй паважнасці. Таму-то аднавіць Хацелася табой мне звычай пазабыты Эпісталы пісаць. Ну, а цяпер спачні ты.

(I, 222)

Своеасаблівае асветніцтва Максіма Багдановіча ў галіне паэтыкі арганічна вынікае з агульных заканамернасцей раз-віцця беларускай нацыянальнай культуры ў перадрэвалю-цыйнае дзесяцігоддзе. У тыя гады, адзначаў паэт, «вядучую ролю ў мастацкай творчасці... іграла паэзія, як гэта заўсёды бывае ў гісторыі нацыянальных адраджэнняў» (II, 124). Падобна Купалу, Багдановіч мог бы назваць 1905-ы год датай свайго нараджэння як паэта. Паэтычны лёс Багдано-віча склаўся так, што і напрамак яго ідэйна-эстэтычных по-шукаў, і яго роля як мастака ў літаратуры, і лес яго спадчы-ны былі вызначаны асаблІЕасцямі гісторыі беларускага народа.

Самаадданую любоў да радзімы ён песціў у сваім сэрцы як важнейшую з духоўных каштоўнасцей у далечыні «ад родных ніў, ад роднай хаты»; і яна стала той крыніцай, з якой ён чэрпаў сілы для грамадзянскага подзвігу. Фармі-раванне культуры, як і агульны рост нацыянальнай самасвя-домасці беларускага народа, адбывалася ва ўмовах сацыяль-нага і нацыянальнага прыгнёту, калі нялёгка было не толькі раэвіваць літаратуру, але нават зберагчы здабытае.

Паскоранае развіццё літаратуры ў перыяд росту нацыянальнай і сацыяльнай самасвядомасці беларускага народа было толькі адным з праяўленняў агульнаграмадскай тэн-дэнцыі часу. Галоўнай, вызначальнай была ідэя сацыяльна-га вызвалення і нацыянальнага раўнапраўя, якая знайшла найбольш яскравае ўвасабленне ў творах вялікіх беларускіх паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Творчая індывідуаль-насць Багдановіча, яго высокая адукаванасць, самаахвяр-насць у працы таксама спрыялі вырашэнню ў творчасці паэта тых грамадскіх задач, якія стаялі перад народнай ін-тэлігенцыяй. Нават той прыватны факт, што Бэгдановічу давялося вывучаць беларускую мову і фальклор па кнігах, і само імкненне іх вывучаць шмат пра што гавораць.

Такім чынам, можна сказаць, што перадрэвалюцыйная рэчаіснасць вызначыла агульны напрамак ідэйна-эстэтыч-ных пошукаў Багдановіча, пакінула выразны адбітак на многіх яго творах, у тым ліку і на індывідуальным стылі, абумовіла асноўныя матывы яго творчасці. Амаль усе арты-кулы, напісаныя паэтам пра беларускую літаратуру, свед-чаць аб пільнай увазе яго да праблем грамадскага руху ў Ьеларусі, з аднаго боку, і аб імкненні ўнесці свой уклад у развіццё беларускай паэзіі — з другога.

Між тым доўгі час ігнараваўся той відавочны факт, што творчасць паэта прасякнута глыбокай сацыяльнасцю. Не Дзіуна, што з лёгкай рукі некаторых просталінейных літара-Трньіх заканадаўцаў Багдановіча лічылі фармалістам, прьіхільнікам «чыстай красы» ў мастацтве. Так, У. Карабан пры разглядзе эстэтычных поглядаў Багдановіча (у прыват. насці, яго глыбокага і грунтоўнага артыкула «Краса і сіла») пісаў, што паэт нібыта замоўчвае крытыку Тарасам Шаў. чэнкам тагачаснай сацыяльнай рэчаіснасці і значэнне яе дЛя развіцця прагрэсіўнай думкі ўкраінскага народа и. Гэта больш чым дзіўна. Творчы лес паэта, яго сацыяльнае пахо-джанне, удзел у рэвалюцыйна-дэмакратычным руху, дру. каваных выданнях, у якія ён дасылаў свае вершы, нарэшце сам стыль яго жыцця (самаадданага працаўніка і бяссрэбра. ніка) — усё гэта неабходна мець на ўвазе пры даследаванні і ацэнцы кожнага твора паэта.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 [18] 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73