ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Вось чаму так важна даследаваць творчасць Багдановіча 1 з боку спецыяльных формаўтваральных момантаў яго верша. Гэта ўяўляецца тым больш важным, што паэт лічыў развіццё беларускай прас'одыі сваім грамадзянскім абавяз-кам. Toe, што ён стаяў не толькі ля вытокаў новай бела-РУскай паэзіі, але і літаратурнай крытыкі і эстэтыкі, выклікае асаблівую цікавасць. Гэта дае магчымасць падысці да тэарэтычнага асэнсавання спадчыны Багдановіча, маючы каштоўны матэрыял для карэляцыі многіх апрыёрных су. джэнняў.

Спадчына Багдановіча па колькасці твораў адносна невя. лікая. Тым не менш цяжка назваць другога беларускага паэта, які б за адно творчае дзесяцігоддзе даў такую разна-стайнасць жанру і форм.СТворчая праца ішла ў двух напрам-ках, тэарэтычна вызначаных самім Багдановічам як асноў-ныя шляхі развіцця нацыянальнай паэзіі: паэт імкнуўся творча засвойваць багацце народнай культуры і выка-рыстоўваць тыя здабыткі паэзіі, якія выпрацавала сусветная культура. Задачы, свядома пастаўленыя Багдановічам, былі, на жаль, толькі часткова рэалізаваны ў яго творчай прак-тыцы.

Творы, што з'явіліся ў выніку ажыццяўлення акрэсленай паэтам праграмы, нясуць у сабе ярчэйшы адбітак яго інды-відуальнасці. «Проста чалавечым жыццём,— піша Р. Бяроз-кін,— калі хочаце, мадэллю яго і была лірычная споведзь Багдановіча; у якой знаходзіш усю капрызную стракатасць жывога выпадку або імгнення і адначасова намаганне чала-века пераадолець сваю адзінкавасць, узняцца над ёю шляхам далучэння да жыцця ўсеагульнага» 6. Даследчык спра-вядліва заўважае, што гэта прыкметнае вылучэнне асобы вяло да пэўнага звужэння сацыяльнай асновы паэзіі М. Баг-дановіча. I ўсё ж у яго творчасці знаходзім і артыкулы. і вершы востра сацыяльныя па зместу, у якіх адбіліся пера-давыя рэвалюцыйна-дэмакратычныя ідэі часу. Тут сустра-каецца і той тып мужыка-беларуса, беднага і абяздоленага, лёс якога быў сведчаннем сацыяльнай несправядлівасйі. Вобраз-тып гэты быў створаны яшчэ Ф. Багушэвічам 7. Ён традыцыйна ўвайшоў у паэзію М. Багдановіча, таксама як і ў творчасць Я. Купалы і Я. Коласа. Аднак у творах Багда-новіча адначасова побач з тыпам Багушэвічава селяніна з явіліся і розныя іншыя чалавечыя тыпы, часам з высока-развітым інтэлектам і шырокім светапоглядам, уласцівым лірычнаму «я» паэта. Варта адзначыць, што ў творчасці Я Купалы ранняга перыяду таксама назіраецца развіцце •     нага героя,   аднак   ідзе яно інакш — як канкрэтнае

Рыхтуючы друп зборнік (умоуная назва «Ічрасавік»;, Багдановіч выкрасліў пятнаццаць вершаў, раней надрукава-ных у «Вянку». Сярод іх «Раманс» («Зорка Венера ўзышла над зямлёю») і «Прывет табе, жыццё на волі!», якія зараз лічацца шэдэўрамі беларускай лірыкі. Аднак сярод выкрас-леных не было ніводнага верша адкрыта грамадзянскага гучання, а таксама такіх, якія можна аднесці да цыкла «Старая спадчына». У той жа час у план зборніка «Красавік» былі ўключаны вершы «Мяжы» і «Эміграцкая песня» — творы востра сацыяльнай тэматыкі. М. Багдановіч ніколі не быў абыякавым да ўласна мастацкага боку твораў. Пацвяр-джаецца гэта яго выказваннем аб тым, што асабліва ахвот-на пісаў ён у той час, «кажучы велікарускае слова, «изящные» вершы» 9. I ўсё ж паэт лічыў найбольш вартымі ўвагі беларускага чытача вершы сацыяльнага гучання.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 [17] 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73