ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Не што іншае, як мастацкая практыка, агульная тэндэн-ЦЫя развіцця паэзіі, зварот яе да асобы, да складанага Унутранага свету чалавека і разам з тым да выяўлення ў ёй агульначалавечых каштоўнасцей, паставіла перад беларускім савецкім літаратуразнаўствам 40—50-х гадоў задачу пагля-дзець на творчасць Максіма Багдановіча па-новаму. Гэта стала магчымым дзякуючы таму, што літаратуразнаўчая навука к гэтаму часу паспела перахварэць на вульгарны сацыялагізм, які нанёс вялікую шкоду развіццю эстэтычнай думкі і ўласна літаратуры.

Трэба, аднак, аддаць належнае і першым сур'ёзным да-следчыкам творчасці М. Багдановіча, якія заклалі асновы для яе вывучэння. I. Замоцін і А. Вазнясенскі высока ацэнь-валі паэзію Багдановіча. Заслуга Замоціна была яшчэ і ў тым, што ён упершыню паставіў перад даследчыкамі задачу ўсебаковага падыходу да творчасці паэта, назваўшы гэта прынцыпам множнасці '.

«Погляды, якія стварыліся ў паэта пад уплывам сучас-най эпохі,— пісаў I. Замоцін,— патрабуюць некаторых ага-ворак з боку свайго зместу і афармлення ідэі» 2. У якасці такіх агаворак ён прапанаваў улічваць і моманты фарміра-вання псіхафізічнай арганізацыі асобы паэта, і асаблівасш яго біяграфіі і інш. Прынцып множнасці на практыцы ў даследаваннях I. Замоціна быў сінкрэтычным. Самыя роз-ныя моманты і аспекты даследавання творчасці паэта раз-глядаліся на адным узроўні метадалогіі — у адносінах каар-дынацыі, а не субардынацыі. Па гэтай прычыне дыялектыч-ная- ўзаемасувязь жыццёвых з'яў і змястоўнасці мастацкага твора спрашчалася.

Сучасная метадалогія патрабуе сістэмнага падыходу прііі вырашэнні кожнай навуковай праблемы, г. зн. дыферэнцыя-цыі яе аспектаў па ўзроўнях. Скажам, дыялектыка — і спецыяльны навуковы аналіз. Яны ўзаемазвязаны, аднак знаходзяцца ў адносінах субардынацыі, другі абумоўлены першым 3.

Несумненна, што кожны (нават і пасрэдны) паэт заключав знойдзеныя ім лірычныя каштоўнасці толькі ў рамкі, якія ён сам прызнае канчатковымі. Такім чынам, атрымліаюица абазначэнні, якія і складаюць фармальныя сродкі Быказвання — неабходныя і дакладныя з пункту погляду паэтыкі. Аднак тыя ж абазначэнні могуць служыць для ўвасаблення розных думак і пачуццяў, з аднаго боку, а з другога — выклікаць не аднолькавае ў розных людзей уражанне.

Аб'ектыўнае пазнанне, якое ўключае і эстэтычнае ўспры-манне (ва ўзаемасувязі эмацыянальнага і рацыянальнага ў ім), не абавязкова прымае погляды такімі, якія яны ёсць. Тут знаходзяць свае месца асабісты вопыт і густ, этычныя погляды чытача; Рацыянальнае, якое звычайна можа спас-цігнуць кожны, хоць і не кожны ўсведамляе, увасабляецца ў сукупнасці сродкаў эмацыянальнага ўздзеяння.

Аднак эмацыянальнае таксама можна перадаць толькі пры дапамозе мастацкай мовы. Вось чаму эмацыянальнае ў паэзіі не з'яўляецца «чыстым», суб'ектыўным перажыван-нем аўтара. У творчым працэсе яно арганізуецца для таго, каб выклікаць адпаведныя эмоцыі ў чытача. Пры гэтым значную творчую формастваральную ролю як у пазнанні, так і ў творчасці адыгрывае інтуіцыя. Усё гэта выпадала з поля зроку I. Замоціна. Трэба ўсё ж адзначыць, што сама пастаноўка пытання была перадавой для свайго часу. Прынцып множнасці ў I. Замоціна — гэта па сутнасці спроба разгледзець станаўленне творчай індывідуальнасці паэта ў залежнасці ад жыццёвых і гістарычных умоў.

Выкарыстанне логіка-гістарычнага метаду даследавання ў працах Р. Бярозкіна, М. Грынчыка, А. Лойкі, С. Майхро-віча, Н. Перкіна дазволіла пераадолець моманты негатыў-ных адносін да паэзіі М. Багдановіча і ў пэўнай ступені ліквідаваць аднабаковасць пошукаў навуковай ісціны.

Аднак у даследаванні творчай спадчыны паэта ёсць і свае «белыя плямы». Да гэтай пары пэўная частка лірычнай спадчыны М. Багдановіча застаецца маладаследаванай, асаб-ліва яго паэтыка, у той час як іменна з яе развіццём звязваў паэт сваю грамадзянскую задачу ў стварэнні новай нацыя-нальнай культуры. У артыкуле «Беларускае адраджэнне;> ен пісаў: «Частка вершаў, якія належаць мне, склала зборнік «Вянок», які выйшаў у 1913 годзе. Канечне, з майго боку я магу толькі ахарактарызаваць іх, а не ацаніць. Адзначу таму, што мая творчасць была накіравана галоўным чынам на пашырэнне кола тэм і формаў беларускай паэзіі» (П, 237).


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 [15] 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73