ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Гэты ўрывак варта было прывесці цалкам, таму што ён гучыць надзвычай па-сучаснаму. Думкі, выказаныя ў ім, сугучны з прынцыпам дадатковасці, распрацаваным сучаснай марксісцка-ленінскай філасофіяй . У дадзеным выпад-ку ён абгрунтаваны тым, што ўсе знакі структуры верша разглядаюцца ў цеснай сувязі з жыццёвымі і культурнымі рэаліямі пэўнага часу, у развіцці і ўзаемасувязях.

 
   


У прапануемай чытачу працы зроблена спроба выявіць характэрныя асаблівасці паэтыкі Максіма Багдановіча ў су-вяз! з праблемай суадносін рацыянальнага і эмацыянальна-га ў яго творчасці.

Такім чынам, пры разглядзе таго ці іншага твора Багда-новіча будзем кіравацца наступным: 1) сіла дадзенай ідэі залежыць ад таго, наколькі яна праяўлена знешне; 2) форма — гэта толькі пэўная мяжа ў бязмежнасці варыянтаў, толькі тое, што адрознівае адзін варыянт прыгожага ад другога; 3) паўтарэнне выпадковага, аднойчы знойдзена-га — гэта, як правіла, праяўленне формы.

У паэзіі М. Багдановіча выразна вылучаецца тры групы вершаў — гэта філасофская, грамадзянская лірыка паэта і значная колькасць твораў, якія сам ён вызначаў як вершы беларускага складу. Несумненна, што ў іх можна выявіць не толькі рысы тэматычна-фармальнай своеасаблівасці, але і адзнакі функцыянальнай стылявой дыферэнцыяцыі ў творчых пошуках паэта. Гэта ў сваю чаргу сведчыць як аб шырыні мастацкага мыслення паэта, так і аб глыбокім ра-зуменні ім тых задач, што стаялі перад тагачаснай беларус-кай паэзіяй і былі ўспрыняты ім як грамадзянскі абавязак.

 

СТЫЛЯВАЯ ДЫФЕРЭНЦЫЯЦЫЯ у ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА

 

Калі ў наш час паэзія М. Багдановіча ўспрымаецца як норма (трэба ўлічваць пры гэтым і тэндэнцыю сучаснай крытыкі ў ацэнцы яго твораў) і ўвайшла ў скарбніцу бела-рускай паэзіі, то ў перадрэвалюцыйнае дзесяцігоддзе яна толькі шукала шляхі да чытача. Болыи таго, беларуская мова ў тыя гады не была яшчэ ўнармавана і не мела ўстойлі-вай літаратурнай традыцыі. «На страніцах журналаў пачалі з'яўляцца беларускія казкі і песні, у апавяданнях з краёвага жыцця ўвесь час спатыкаліся беларускія выразы, іншы раз гутаркі дзе-якіх асоб пераказваліся нават цаліком па-бела-руску; а адсюль ужо недалёка і да чыста беларускіх твораў. Але яны не маглі мець колькі-небудзь паважнага значэння, бо караніліся не ў шырокіх грамадзянскіх патрэбнасцях, а ў прыхільным душэўным настроі гуртка асоб, зросшыхся з польскай ці іншы раз расійскай культурай, да народа ж гэ-тыя творы бадай-што не даходзілі, [за для] гэтага аўтары іх марыць не маглі аб праўдзівым задавальненні духоўных патрэб чытачоў   ці   аб   развіцці   беларускай   культуры»

Так характарызаваў Багдановіч час, што папярэднічаў прыходу ў літаратуру Янкі Купалы і Якуба Коласа. Мастац-кая практыка ішла ўперадзе крытыкі і тэорыі. Маючы на увазе гэту своеасаблівасць развіцця беларускай літаратуры таго часу, пры ацэнцы спадчыны Багдановіча асабліва шкодна атаясамліваць аб'ект і предмет мастацкага адлю-стравання. Тут неабходна кіравацца марксісцкім палажэн-нем, якое патрабуе, каб прадмет пазнання разглядаўся не як аб ект, не сузіральна, а ў сувязі з практыкай, пры абавяз-ковым уключэнні гэтай практыкі ў прадмет пазнання.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 [14] 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73