ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Разгорнуты вобраз, створаны Багдановічам, тыповы для яго паэзіі, аднак важна падкрэсліць, што  гэта  канкрэтнацёвая карціна стала для паэта   сімвалам   адначасова "роднага краю, І свайго асабістага лесу:

Прыклаў я тэты сімвал да сябе,

Схіліўшыся ў надсільнай барацьбе,

I разгадаў прыроды роднай словы.

cjK — прамаўчу, бо кожны з вас — паэт.

Рассейце ж самі лёгкі змрок прамовы,

Сваей душы туды пралліце свет!

(I, 203)

 

У санеце выказана думка, якая пралівае святло на пры-роду мастацкай эмоцыі: «кожны з вас — паэт». Вось на што разлічвае Багдановіч. Само па сабе паэтычнае слова, з усей гармоніяй яго гукаў і асацыяцый, мае значэнне найперш тады, калі выклікае адпаведныя пачуцці. Ці варта здзгўляц-ца, што Багдановіч, як і многія іншыя таленавітыя паэты, востра перажываў неабходнасць апасродкавання эмоцый у слове, хацеў «сказацца душой» (А. Фет). Аднак шлях паэта да сэрца чытача, як гэта было заўсёды на працягу тысяча-годдзяў, ішоў праз мову паэзіі — праз яе лепшыя майстры і авалодвалі таямніцамі паэтычнай эмоцыі.

Спрабуючы быць аб'ектыўнымі і таму не вельмі давя-раючы інтуіцыі, некаторыя тэарэтыкі часам лепшыя лірыч-ныя творы М. Багдановіча лічылі беззмястоўнымі, я. у сваіх абагульняючых вывадах заходзілі так далека, што ўвогуле адмаўлялі ролю непасрэднай эмоцыі, «інтуіравання» ў твор-часці. Спатрэбіліся гады і гады, пакуль тэарэтычная думка асэнсавала належным чынам прыроду мастацкай эмоцыі і ахапіла дастаткова шырокае кола яе разнародных праяў.

Эстэтычная каштоўнасць паэтычных твораў праяўляец-ца як у сіле іх эмацыянальнага ўздзеяння на чытача, так і Ў ідэйным змесце. Гэта, бадай, асноўныя крытэрыі эстэтыч-най ацэнкі: паэтаў калі-нікалі папракаюць то ў сухасці, ра-цыяналістычнасці, то, наадварот, у сентыментальнасці, не-ўтаймаванай пачуццёвасці... Такім чынам, усякі раз напамі-нае аб сабе тая нарматыўнасць суадносін эмацыянальнага і рацыянальнага, якой падпарадкоўваўся крытык пэўнага часу, напрамку і густу. Так ці інакш як ідэал уяўляецца тая няўлоўная гармонія эмацыянальнага і рацыянальнага, што знаходзіць увасабленне ў мастацкіх творах, вядомых нам са старажытных   часоў як бессмяротныя ўзоры дасканаласці, што служаць эталонам прыгожага незалежна ад часу, напрамку і густу. Паэмы Гамера і палотны Рафаэля, санеты Шэкспіра і музыка Моцарта праз стагоддзі дайшлі да нас і не страцілі сваей эстэтычнай каштоўнасці.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 [12] 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73