ПАЭЗІЯ МАКСIMА БАГДАНОВІЧА

Спатрэбіцца яшчэ шмат намаганняў, каб ахапіць усе бакі дыялектычных суадносін рацыянальнага і эмацыянальнага пачаткаў у паэзіі. Тут жа падкрэслім, што выключна рацыяналістычны падыход да мастацкага твора не дае маг-чымасці ўлічыць рэальную розніцу ў эстэтычным успры-манні крытыка і чытача.

У эстэтычным успрыманні чытача, асабліва спецыяльна не падрыхтаванага ў паэтыцы, эмацыянальны момант заўсё-ды адыгрывае першачарговую ролю. Як і крытык, ён усве-дамляе рацыянальную думку твора, аднак зыходзіць у сваей ацэнцы з эмоцый, якія звычайна выказвае словамі «па-дабаецца» або «не падабаецца». Чалавек можа і не мець дастатковых эстэтычных ведаў, аднак ацэнку пры гэтым дае правільную.

Значная роля ў такім выпадку належыць інтуіцыі, якая па сутнасці не знаходзіцца ў нейкіх адносінах супярэчнасці ні з рацыянальным, ні з эмацыянальным, а з'яўляецца свое-асаблівым іх праяўленнем. Ацэньваючы эстэтычны аб'ект, чытач зыходзіць са свайго асабістага жыццёвага і мастацкага вопыту. У гэтай сітуацыі вялікае значэнне набывае фальклор. Toe, што М. Багдановіч пісаў вершы па ўзорах народнай творчасці («Мушка-зелянушка і камарык — наса-ты тваоык», цыклы вершаў «Згукі бацькаўшчыны», «На ЦІхім Дунаі»), у пэўнай меры тлумачыцца і яго свядомым імкненнем сінтэзаваць сродкі выразнасці фальклорнай паэтыкі з уласна літаратурнымі прыёмамі. Такім чынам, вьірашалася двайная задача: перад абліччам новага часу, які нёс значныя змены ў культурнее жыццё беларускага народа, Багдановіч рупліва пераносіў лепшыя фальклорныч здабыткі ў паэзію і тым самым рабіў яе больш даступнай для малаадукаванага чытача. Паводле вобразнага выказван-ня Багдановіча, паэзія, робячы свае першыя крокі па шляху да масавага чытача, павінна «трымацца народнай песні, як сляпы плоту». Гэта так, але толькі на пачатку шляху, бо народная песня і складам сваім, і вобразнай яскравасцю, і самой мелодыяй, і выразнасцю гукавой арганізацыі знахо-дзіць шлях да чалавечай душы дзякуючы таму, што выклі-кае непасрэднае эстэтычнае пачуццё, падмацаванае псіхафі-зічным уздзеяннем.

Патрэба ў паэзіі кожнай чалавечай асобы не аднолька-вая; аб'ектыўна праяўляецца яна як быццё традыцыі, бес-смяротнасць мастацтва:

И славен буду я,

Доколь в под\унном мире

Жив будет хоть один пиит!

Здзіўляючыя сваей пранікнёнасцю пушкінскія слозы за-хоўваюць і далека схаваныя, але не беспадстаўныя сумненні ў тым, што калі-небудзь чалавецтва не будзе мець свайго паэта, бо ён будзе непатрэбны яму. На гэтым заканчваецца паэтычная неўміручасць. Аднак слава вялікаму Пушкіну, бо пасля яго ў паэзію прыйшлі новыя паэты, сярод якіх і Баг-^даловіч... Mbijqaj-Tfi с.у»дцасім^паэтычныя думкі Багдановіча і Пушкіна. Калі мець на ўвазе паэтычную традыцыю, то іменна з творчасці гэтага вялікага майстра слова многае было ўспрынята беларускім паэтам, аднак усякі раз па-свой-му асэнсавана і самастойна развіта.

У Багдановіча ёсць «Санет», у якім чуецца водгулле запаветнай пушкінскай думкі. Вось яго пачатак:

Замёрзла ноччу шпаркая крыніца;

Твая пара, зімовая нуда!

Цяпер няма ўжо руху ні сляда,

I нават зверху слоем снег лажыцца.

Ды ўсё дармо, бо там, пад ім, струіцца

Магутная, жывучая вада.

Чакай! Яе йшчэ прыдзе чарада!

Здалее хваляў хор на вольны свет прабіцца.

(I, 203)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 [11] 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73