МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Кніга Міколы Грынчыка «Максім Багдановіч і народная паэзія» прысвечана пытанням узаема-адносін творчасці М. Багдановіча і беларускага фальклору. Тут шырока асвятляецца творчы шлях таленавітага паэта і яго роля ў барацьбе за передавши прынцыпы рэалізму і народнасці ў белару-скай літаратуры. Ідэйна-творчыя пошукі Максіма Багдановіча разглядаюцца ў непасрэднай сувязі з характэрнымі з'явамі літаратурна-грамадскага жыцця пачатку XX стагоддзя.

Літаратурна-грамадская дзейнасць Максіма Багданові-ча — аднаго з выдатных прадстаўнікоў беларускай дэмак-ратычнай культуры — прыпадае на апошняе перадрэвалю-цыйнае дзесяцігоддзе (1907—1917)\ Як вядома, гэта быў заключны этап гістарычнага руху народных мае Расіі да свайго канчатковага разняволення ў кастрычніку 1917 года.

Ва ўмовах няспыннага абвастрэння класавай і ідэалагіч-най барацьбы значна ўзрастала грамадска-выхаваўчая роля літаратуры. Пошукі новых шляхоў асэнсавання рэчаіс-насці, няўхільнае набліжэнне да жыцця і барацьбы свайго народа, далейшае ўдасканаленне самой мастацкай формы — усё гэта характэрныя тэндэнцыі ў развіцці ўсёй тагачаснай беларускай рэалістычнай літаратуры. Асаблівую ролю ~ ў развіцці перадавых творчых прынцыпаў рэалізму і на-роднасці адыгрываў фальклор. Як выяўленне адвечных дум і спадзяванняў народа, ён разам з сацыяльнай рэчаіснас-цю з'яўляўся невычэрпнай крыніцай узбагачэння грамад-скіх імпульсаў мастацтва, дзейсным сродкам выяўлення народных ідэалаў шчасця і свабоды — гэта значыць, крыніцай паглыблення народнасці літаратуры. У той жа час зварот перадавых пісьменнікаў да народнай творчасці быў прадык-таваны ўмовамі барацьбы за нацыянальную самабытнасць беларускай літаратуры, за яе поўную ізаляцыю ад рэакцый-ных дэкадэнцкіх уплываў і наследаванняў, за набліжэнне мастацкай творчасці да жывых крыніц сацыяльнай рэчаіс-насці.

Выключную ролю ва ўсталяванні перадавых творчых прынцыпаў у беларускай літаратуры пачатку XX ст. ады-гралі нашы народный песняры — Янка Купала і Якуб Ко-лас. 1х паэтычная творчасць, як вышэйшае дасягненне беларускай нацыянальнай культуры, разам з лепшымі літаратурнымі традыцыямі арганічна ўвабрала ў сябе і найбольш каштоўныя элементы фальклору — яго гумані-стычную, сацыяльную накіраванасць, багацце і самабыт-насць яго паэтычных форм і жанраў.

\/ У рэчышчы гэтых перадавы-х дэмакратычных трады-цый беларускай літаратуры пачатку XX ст. фарміраваліся і эстэтычныя погляды маладога М. Багдановіча. У аснове настойлівых ідэйна-творчых пошукаў паэта з самага пачатку ляжала шчырае імкненне па-мастацку асэнсаваць харак-тэрныя з'явы тагачаснай сацыяльнай рэчаіснасці, вы-явіць найглыбейшыя думы і адчуванні ааяаволеных царызс мам| народных мае Беларусі. Зварот Багдановіча да невы-чэрпных крыніц народнай творчасці быў падпарадкаваны задачам далейшай дэмакратызацыі беларускай літарату-ры — арганічнага набліжэння яе да жыцця і барацьбы свайго народа за сацыяльнае і нацыянальнае разняволенне.

Праўда, на раннім этапе з прычыны няспеласці света-погляду паэт не здолеў адразу стаць на шлях найбольш перспектыўнага выкарыстання фальклору, а таму ў яго пер-шых літаратурных спробах адчуваецца часам пэўная адна-баковасць, абмежаванасць. Гэтыя абставіны далі падставу для супярэчлівых, а то і проста неабгрунтаваных сцвер-джанняў аб вытоках і характары ўсёй ранняй творчасці М. Багдановіча. Так, некаторыя даследчыкі імкнуліся пры-даць празмернае значэнне прыватна біяграфічным, ці т. зв. «кніжным», фактарам, якія быццам бы акрэслілі асноўныя шляхі творчага фарміравання паэта і напрамак яго фаль-кларыстычных пошукаў. Зразумела, што нельга зусім не ўлічваць тут біяграфічных фактаў:

умовы выхавання, вучоба, уплыў тых кніжных і этнаграфічных матэрыялаў, які-мі карыстаўся малады Багдановіч, бясспрэчна адыгралі пэўную ролю ў працэсе творчага станаўлення паэта. Аднак важна акрэсліць межы і характар гэтых ранніх уплываў.


[1] 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113