МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Аднак самая трагічная развязка драматычных падзей —-пакаранне Максіма — наступав не адразу. Згодна з асноў-най ідэйнай задачай твора — выявіць эмацыянальны стан героя, падкрэсліць яго душэўную сілу і прыгажосць,— Баг-дановіч па-майстэрску ўводзіць характэрны для фальклор-нага эпасу прыём т. зв. «запавольвання» дзеяння. Гэтага ён дасягае шляхам увядзення т. зв. «агульных месц» і шмат-разовага іх чаргавання з развітальнымі песнямі-імправі-зацыямі Максіма. Трэба сказаць, што агульныя месцы ў паэме не носяць характару традыцыйных, часта нават стра-ціўшых свой сэнс, паўтораў. Яны тут арганічныя і прыста-саваны да канкрэтнай творчай задачы аўтара — сканцэнт-раваць увагу на найбольш значных месцах і стварыць адпаведны эмацыянальна-псіхалагічны фон. Іменна дзякуючы ўвядзенню агульных месц, ствараецца адчуванне кроу-нага адзінства Максіма з народнай масай,  якая не толькі шчыра спачувае бязвінна асуджанаму, але і ўсведамляе, хай сабе і моўчкі, яго маральную перавагу:

Ціха  ўсё — толькі  струны звіняць,

Толькі песня разліваецца.

Людзі добрыя навакол стаяць,—

3 болю сэрца разрываецца.

(1-83)

Характэрна, што гэтыя паўторы, згодна з традыцыямі фальклорнай кампазіцыі, уведзены непасрэдна перад устаў-нымі песнямі-імправізацыямі ў момант найвышэйшага дра-матычнага напружання (перад кульмінацыяй) і такім чынам як бы «адцягваюць» самую развязку дзеяння — пакаранне Максіма. У такой эмацыянальнай атмасферы закаваны ў кайданы Максім з пачуццём гордасці, якая мя-жуе з сапраўднай мужнасцю і гераізмам, звяртаецца да народа з развітальнымі песнямі.

Першая развітальная песня Максіма заснавана на народных павер'ях і пададзена тут у выразных сказавых інта-нацыях:

Не вятрыска са паўночы павявае,

Ціха сон у камору ўступае,

Вочы мне стуляе, ацьмянжае.

То не птушка ў гняздзечку ўстрапянулася —

Маё сэрца ўлякнулася.

Снілась мне — я ўзмежкам іду,

Поруч збожжа калыхаецца,

Поруч збожжа калыхаецца,

Буйнай срэбнай расой асыпаецца.

Сёння споўніўся той нядобры сон,

Сёння споўніўся цераз дзевяць дзён.

(1-82)

Збожжа, з якога асыпаецца «срэбная раса», ва ўяўлен-нях Максіма асацыіруецца са смерцю, з развітаннем з жыц-цём. Трывожныя прадчуванні героя ўзмацняюцца шляхам увядзення адмоўных паралелізмаў («Не вятрыска са паў-ночы павявае...» і «То не птушка ў гняздзечку ўстрапяну-лася...»), якія сімвалізуюць тут набліжэнне злавесных падзей.

Другая песня-зварот пабудавана па форме разгорнутага трохчленнага паралелізму:

Магда, Магдачка,

Мая зоранька ясная,

Маё сонейка пракраснае!

Ой, ад сонейка

Па зямлі цвяты расцвітаюць,

Ад яго ж яны й пасыхаюць.

А ты, сонца, свеціш,

Залатое, святое,

I не ведаеш тое.

(1-83)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 [99] 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113