МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Лірычны ўздым уступнай часткі не слабее і ў наступных частках твора. Развіццё дзеяння разгортваецца на фоне яскравых бытавых сцэн і малюнкаў: Максім «вылівае» свой сардэчны боль у перапоўненай «людзьмі добрымі» карчме пад песні і гукі цымбалаў. Гэта сцэна адпавядала фальклор-най традыцыі ў абрысоўцы эпічнага героя, калі ён — бун-тар-адзіночка — не ў сілах перанесці свой душэўны боль і крыўду, звычайна імкнецца заглушыць іх «півам-мёдам»:

Максім у карчомцы гуляе,

Ён гуляе — крыж прапівае,

Да таварышаў сваіх выгукае:

«Піва-мёд у карцы налівай,

Каб лілося аж за край, аж за край,

Песню гучную яшчэ завадзі

Ды цымбаламі падыгрывай!

(1-80)

Характэрна, што далейшае развіццё любоўнага сюжэта, як і ў фальклоры, падаецца аўтарам статычна —■ пры дапа-мозе шматлікіх маналогаў, устаўных песень, лірычных зва-ротаў. Аднак усе яны, так ці інакш звязаныя з сюжэтам паэмы, узбагачаюць яго новымі характэрнымі кампанента-мі. Так, ва ўстаўной песні-звароце Максіма раскрываецца не толькі асноўная калізія твора, але і ўся перадгісторыя любоўных адносін (шчырая ўзаемнасць Магдалены, яе партрэт, сустрэчы ў садзе), нарэшце, трагічны канец — за-ручыны з нялюбым:

Магда,  Магдачкэ,

Мая кветачка-пралесачка!

Не кахацца мне, хлопу, з табою,

Ваяводы старога дачкою.

Сёння з войтам цябе заручаюць,

Рушнікі вынімаюць,

Русу косу тваю прапіваюць.

То  не  траўка-павіліка  расплятаецца,—

Наша вернае каханніца канчаецца.

Ужо не будзеш гуляць, як бывала,

Цалаваць, як раней цалавала,

Выхадзіць у сад апаўночы,

Глядзець ненагляднаму ў вочы.

(1-81)

Як і ў фальклоры, устаўная песня-зварот Максіма адыг-рывае ў паэме не толькі сюжэтную ролю. Дзякуючы ўме-ламу выкарыстанню народнай тропікі, Багдановічу ўдалося ўзнавіць адчуванне той выключнай душэўнай прыгажосці героя, якая ў далейшым супрацьпастаўлена жорсткасці і бяздушшу яго сацыяльнага антыпода — «ваяводы».

Нарастание драматычнага напружання ў паэме разгортваецца надзвычай дынамічна: па даносу «шынкаркі» Макам арыштованы слугамі ваяводы.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 [98] 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113