МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Аднак пры ўсім гэтым твор Багдановіча носіць зусім самабытны і арыгінальны характар. Сюжэт паэмы — лю-боўна-бытавы, аднак сама любоўная гісторыя Максіма і Магдалены прасякнута актуальным сацыяльна-драматыч-ным зместам. Пастаянная арыентацыя М. Багдановіча на фальклор, як выяўленне «народнага духу», дапамагла яму звязаць паэму з некаторымі характэрнымі з'явамі народнага жыцця і напоўніць яе элементамі сацыяльнага антага-нізму. У выніку заключныя радкі паэмы — пакаранне Мак-сіма — гучаць ужо як адкрыты пратэст супраць самаволь-ства пануючых класаў.

У той жа час нельга перабольшваць, як гэта робяць не-каторыя даследчыкі, абагульняючае значэнне гэтага арыгі-нальнага твора. Так, Б. Корман сцвярджае, што «паэма «Максім і Магдалена» з'яўляецца вяршыняй двух верша-ваных цыклаў: вершаў аб сялянстве і вершаў аб рэвалю-цыі» дзе быццам бы ўпершыню ў творчасці Багдановіча паяўляецца «аб'ектывізаваны вобраз рэвалюцыянера». Аднак такому катэгарычнаму вываду пярэчыць сам мастацкі матэрыял твора.

Сапраўды, уся драматычная калізія паэмы заснавана на старажытным фальклорным матыве аб няроўным каханні. Таму і тэма рэвалюцыйнага пратэсту селяніна магла быць тут толькі намечана ў перспектыве, канкрэтнага вобразнага ўвасаблення яна- знайсці яшчэ не магла. Сама гістарычная аснова паэмы не дае падставы для такіх вывадаў: дзеянне адбываецца ў феадальную эпоху, калі пратэст селяніна мог насіць толькі характар стыхійнага бунту, а не ўсвядомлена-га рэвалюцыйнага дзеяння. Відавочна, што ў ідэйна-твор-чую задачу аўтара не магла ўваходзіць такая шырокая задача, як паказ «вобраза рэвалюцыянера». На першае месца тут вылучана праблема маральнай перавагі чалавека з народа над бяздушшам і жорсткасцю пануючых класаў. Натуральна, што магла яна рэалізавацца толькі ў непарыўнай сувязі з вядучымі сацыяльнымі канфліктамі свайго часу. У гэтым сэнсе Багдановіч прадаўжае ідэі сваіх папярэдніх твораў.

Жанравая своеасаблівасць твора давала новыя магчыма-сці для мастацкага ўвасаблення гэтай плённай творчай за-думы: праяўленні народнага характеру пададзены тут на шырокім эпічным фоне. У той жа час уся паэма прасякнута глыбокім лірызмам, які ідзе непасрэдна ад народнай бела-рускай песні. Пазбягаючы ўласцівай йекаторым фальклорным творам пэўнай сентыментальнасці, падкрэсленай чул-лівасці, М. Багдановіч прытрымліваецца норм фальклорнай эстэтыкі, калі ўзмацняе драматЫчны сэнс лірычных месц і напаўняе іх новым жыццёвым зместам.

У поўнай адпаведнасці з фальклорнымі крыніцамі зна-ходзіцца і ўся сюжэтна-кампазіцыйная структура паэмы «Максім і Магдалена». Трагічную гісторыю кахання пры-гоннага хлопа Максіма і дачкі ваяводы Магдалены Багда-новіч падае ў духу старажытных народных легенд. Малюю-чы выключную сілу кахання, аўтар адначасова паказвае яго недаўгавечнасць і трагічную асуджанасць. У якасці лірыч-най інтрадукцыі ў пачатку паэмы выступав традыцыйны вобраз хмелю, што сімвалізуе сілу чараў кахання:

 

Гэй, пайду ж я па вуліцы,

У тое поле за аколіцу.

Ля аколіцы і плот і гарод,

Завіваецца хмялінушка.

Ды чаму ж цябе, эялёную,

Градам-дожджыкам  не  выбіла?

Ты, хмялінушка вясёлая,

Раскудравая  хмялінушка,

Загубіла буйну голаву,

Буйну голаву Максімаву.

(1-80)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 [97] 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113