МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

У вершах ваеннага цыкла, як раней у некаторых «вершах беларускага складу» («Бяседная», «Лявоніха», «Скір-пуся» і інш.), усё больш яскрава праяўляецца ўменне пісь-менніка выявіць характер у цеснай сувязі са з'явамі гіста-рычнай рэчаіснасці: за трагічнымі сцэнамі гібелі салдата ці стогнамі пахавальных галашэнняў выразна адчуваюцца рэальныя падзеі тагачаснай імперыялістычнай вайны. Тут беларускі фальклор з яго ўсталяванай на працягу стагод-дзяў сістэмай вобразаў і паэтычных прыёмаў істотна пашы-раў творчыя гарызонты Багдановіча, набліжаў яго паэзію да народных дум і адчуванняў.

Нагляданні над метадамі выкарыстання фальклору ў т. зв. «вершах беларускага складу» паказваюць, што ў ідэйна-эстэтычных поглядах М. Багдановіча на гэтым \ этапе склаліся плённыя фалькларыстычныя прынцыпы. Па-эт не слепа следуе фальклорнай традыцыі, а выключна ары-гінальна і самабытна выкарыстоўвае яе найбольш каштоў-ныя элементы ў сваёй творчай працы. У яе аснове — глы-бокая, арганічная народнасць формы і зместу.

 

 

3. На шляху да народна-гераічнага эпасу

 

 

У найбольш завершанай форме працэс творчага выкарыстання фальклорнага матэрыялу праявіўся ў апошніх творах М. Багдановіча — паэмах «Максім і Магдалена» і «Ст рацім-лебедзь». Тут перапрацоўка фальклорных ма-тываў усё больш і больш абапіраецца на фундамент індыві-дуальнага вопыту і творчых схільнасцей паэта. Адсюль і метады гэтай перапрацоўкі набываюць характар яшчэ большай арганічнасці, самастойнасці і разнастайнасці ў параўнанні хаця б з «вершамі беларускага складу» ці' нават вершамі разгледжанага вышэй ваеннага цыкла.

У аснове паэмы «Максім і Магдалена» (1915) — вядомы фальклорны матыў аб няроўным каханні «хлопа» і багатай дачкі ваяводы. Блізкі да яго матыў мы сустракаем у «Ма-тэрыялах...» Шэйна, дзе адна з «бяседных» песень пачы-наецца:

Далечэ слыхаць вяліка навіна:

Вялікая пані Пятруся любіла,

Вяльможная  пані  свайго мужа мела,—

Яшчэ да таго Пятруся кахала.

(Ш., I, I, 431)

У далейшым сюжэт песні разгортваецца надзвычай тра-гічна: нечакана вярнуўся з дарогі пан ваявода і застаў Пет-руся ў замку. За кару гайдукі топяць «хлопа» ў «Дунаі». Па просьбе пані рыбакі злавілі цела мёртвага Петруся — адбываецца пахаванне, на якім ад гора памірае і сама пані. Канцоўка народнай песні пададзена ў духу народных балад і легендаў:

Некаму даці вяльможнаму знаці,

Каб прыязджаў дзве душы хаваці. —

А волеў бы я у свеце вандраваці,

Нежэлі мне ехаць дзве душы хаваці.

(Ш., I, I, 431)

Натуральна, што пры апрацоўцы матыву аб няроўным каханні Багдановіч мог карыстацца багатымі матэрыяламі з рускага фальклору (народныя песні пра «Ваньку Клюш-ніка», песня «Аб халопе і дваранскай дачцы», рэкруцкія песні ў зборніку А. Сабалеўскага «Великорусские народные песни» і інш.). Бясспрэчна, што пры стварэнні паэмы «Мак-сім і Магдалена» М. Багдановіч арыентаваўся і на такія выдатныя літаратурныя ўзоры як паэмы «Агароднік» Н. А. Някрасава, «Адплата кахання» Я. Купалы і інш.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 [96] 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113